Высакародны алень у Беларусі

Высакародны алень для Беларусі — абарыгенны від сысуноў, буйны прадстаўнік беларускай фаўны капытных .
Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Да XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі Беларусі абарыгенны еўрапейскі алень быў шматлікім у XII-XVI стагоддзях, Вызначаўся больш буйнымі, чым цяпер, памерамі. У канцы XVIII стагоддзя падвергнуўся вынішчэнню нават у Белавежскай пушчы. У 1865 годзе ў Белавежскую пушчу з Сілезіі завезлі 5 самцоў і 13 самак аленяў. Іх змясцілі ў звярынец — у агароджаным участку лесу. У натуральных угоддзях жывёлы з’явіліся толькі ў 1890 годзе, паклаўшы пачатак вольнай папуляцыі[1]. Неаднаразовыя абвалы загарадзі давалі магчымасць аленям сыходзіць са звярынца ў пушчу. У 1894 годзе звярынцы было 300, а ў лясах пушчы каля 400 асобін. Для «асвяжэння крыві» ў пушчу неаднаразова завозіліся асобныя партыі жывёл з лепшых паляўнічых гаспадарак Еўропы. У 1891—1905 гадах было завезена 618 аленяў.
Першая палова XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]
У 1905—1910 гадах аленяў было ўжо больш за 5000, па іншых дадзеных, каля 10000. Да таго часу алені моцна размножыліся і з’елі падрост у пушчы, знішчылі вербалоз у поймах малых рэк, што пацягнула за сабой прыкметнае абмяленне рэчак і раўчукоў, а некаторыя з іх высахлі цалкам. Прыйшлося ствараць штучныя вадапоі ў выглядзе невялікіх вадаёмаў са стаячай вадой. Вада ў іх з цягам часу псавалася, загнівала і ў выніку з-за гэтага ўспыхнула эпізаатыя, ад якой частка аленяў загінула. У 1914 годзе колькасць аленя ў пушчы дасягнула 6800 асобін[1].
У 1915 годзе Белавежскую пушу занялі немцы. Драпежніцкае вынішчэнне жывёл прывяло да катастрафічнага змяншэння іх колькасці, і ў 1921 годзе ў пушчы засталося толькі 6-8 аленяў. Пасля сыходу немцаў пакінутых аленяў ахоўвалі палякі, а месца, дзе яны жылі, абвясцілі рэзерватам. Колькасць жывёл стала прыкметна павялічвацца. За гады Другой Сусветнай вайны колькасць аленяў зноў знізілася[1].
На тэрыторыю Івянецкага і Валожынскага раёнаў (Мінскай вобласці) 6 аленяў (3 самца і 3 самкі) завезены ў 1929 годзе з Польшчы абшарнікам Тышкевічам для развядзення і будучай палявання на іх. Жывёл выпусцілі ў спецыяльна абгароджаны ўчастак лесу ў 4 км² — рэзерват. У 1934 годзе іх было ўжо 86. У гэтым жа годзе 38 аленяў са звярынца выпусцілі ў суседнія лясы. За гады Другой Сусветнай вайны лік аленяў паменшыўся і на тэрыторыі Валожынскага і Івянецкага раёнаў было ў 1946 годзе 11, у 1948 годзе — 39, а ў 1949 годзе — 54 аленя[1].
Другая палова XX стагоддзя[правіць | правіць зыходнік]

У 1946 годзе Белавежскай пушчы на тэрыторыі Беларусі ўжо налічвалася 270 жывёл. Вядомая спроба засялення высакародным аленем Налібоцкай пушчы: у 1929 годзе 6 аленяў былі выпушчаныя ў абгароджаны ўчастак лесу. Гэтыя асобіны добра прыжыліся і пачалі размнажацца, аднак у 1940-я гады ўся іх папуляцыя была знішчаная драпежнікамі і браканьерамі[1].
У 1956-68 гадах завезены 249 аленяў з Варонежскага запаведніка , а ў 1968-87 гадах — 1598 асобін з Белавежскай пушчы расселены ў розныя раёны рэспублікі. У 1956—1964 гадах — у Бярэзінскі запаведнік[1].
У 1955 годзе ў Бярэзінскі запаведнік з Варонежскага завезлі 49 аленяў. Выпусцілі іх ва ўрочышчы Ніўкі[1].
Да 1995 года было створана 28 лакальных папуляцый гэтага віду, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Асіповіцкая, Пружанская, Налібоцкая, Машканская, Негарэльская[1].
У сярэдзіне 70-х гадоў у рэспубліцы налічвалася каля 3 тысяч асобін, прычым 80 % з іх знаходзіліся ў Белавежскай пушчы. Колькасць працягвала расці і ў 1985 годзе дасягнула 5,6 тысяч асобін. У другой палове 80-х гадоў колькасць аленя на тэрыторыі рэспублікі вагалася ў межах 5,2-5,6 тысяч асобін. За перыяд з 1995 па 2002 год пагалоўе высакароднага аленя ў паляўнічых гаспадарках Беларусі вырасла з 4226 да 4590 галоў. Пагалоўе аленя ў запаведніках і нацыянальных парках ацэньвалася ў 1015 галоў[1].
Колькасць аленя ў Беларусі ў 2014 годзе склала 13600 асобін (у 2003 — 4887). Від вельмі нераўнамерна размеркаваны па тэрыторыі рэспублікі. Асноўная колькасць высакароднага аленя (40 %) засяроджаная ў заходняй частцы краіны ў некалькіх лакальных папуляцыях (Белавежская-пружанская −3,5 тысяч або 29 % і Налібоцкая — 1,3-1,35 тысяч або 11 %)[1].
Сучасная папуляцыя[правіць | правіць зыходнік]


Алень рэгіструецца прыкладна ў 60 % раёнаў Беларусі. Самая высокая па раёнах сярэдняя яго шчыльнасць ў Гродзенскай вобласці (1,13 асобін/1000 га лясных угоддзяў). Далей па ступені змяншэння ідуць Магілёўская (0,93), Мінская (0,73), Брэсцкая (0,64), Віцебская (0,34) вобласці. Адсутнічае на большай частцы Гомельскай вобласці[1].
Беларусь засяляе Cervus elaphus elaphus L. — сярэднееўрапейскі алень. У выніку натуральнага і штучнага рассялення ў Беларусі склалася змяшанае насельніцтва нашчадкаў белавежскіх і варонежскіх аленяў, якія адрозніваюцца не толькі паходжаннем, але і шэрагам марфалагічных прыкмет. Адсюль складанасць унутрывідавай сістэматыкі высакароднага аленя[1].
Дынаміка агульнай колькасці[правіць | правіць зыходнік]

Дынаміка здабычы[правіць | правіць зыходнік]

Утрыманне ў няволі[правіць | правіць зыходнік]
Высакародныя алені жывуць у Гродзенскім, Віцебскім[2] і Мінскім заапарках[3], у Магілёўскім заасадзе[4].
Біялогія[правіць | правіць зыходнік]
У межах Беларусі алень часцей трымаецца ў хваёвых, лісцяных і змешаных лясах з добра развітым падростам і падлескам, з пакрытымі травой палянамі, паблізу вадаёмаў, лугоў і палёў. Найбольшую ролю ў кармавым рацыёне гуляюць метлюжковыя, асабліва вясной і ў пачатку лета. Часта ядуць астравыя, бабовыя і парасонавыя. Зімой у мнагалетнікаў алені ўжываюць зялёныя прыкаранёвыя лісце і сцёблы. З драўняна-хмызняковых раслін алені ядуць дуб, ясень, клён, бук, асіну, ліпу, рабіну, вярбу, брызгліну, каліну, плюшч, амелу і інш. Ядуць лісце, пупышкі, парасткі, грызуць кару. Пры недахопе кармоў ядуць таксама парасткі і ігліцу хвоі і ядлоўца, радзей — піхты і елкі[5].
У культуры[правіць | правіць зыходнік]
У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]
-
Высакародны алень на паштовай марцы Беларусі 1999 года, прысвечанай Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку
-
Высакародны алень на паштовай марцы Беларусі 2009 года, прысвечанай нацыянальнаму парку «Белавежская пушча»
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л ОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) (руск.)
- ↑ ОЛЕНЬ БЛАГОРОДНЫЙ (Cervus elaphus) (руск.)
- ↑ Высакародны алень Архівавана 15 чэрвеня 2016. (руск.)
- ↑ Олень благородный (Cervus elaphus) (руск.)
- ↑ Олень благородный (Cervus elaphus) (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шостак С. В. «Олень благородный»/ Звери: Популярный энциклопедический справочник (Животный мир Беларуси). Минск, 2003. С.237-241
- Бондаревич В. «Благородный олень»/ Лесное и охотничье хозяйство. 2015. № 10 с.33-37
- Козорез А. И. «Ресурсы оленьих Беларуси»/ Лесное и охотничье хозяйство. 2014, № 11 °C.42-47
- Обзоры результативности экологической деятельности ЕЭК ООН. Беларусь. Третий обзор / Серия обзоров результативности экологической деятельности. Выпуск № 44. Нью-Йорк и Женева, 2016. −445с.
- Быкова Н. К., Лях Ю. Г., Пальчевская К. И., Ермолаева И. А., Янута Г. Г. «Животный мир»/ Состояние природной среды Беларуси. Экологический бюллетень за 2013 год. Минск, 2014 °C.272-305
- Сержанин И. Н. «Млекопитающие Белоруссии». Издание 2-е. Минск, 1961. −321с.
- Савицкий Б. П. Кучмель С. В., Бурко Л. Д. «Млекопитающие Беларуси». Минск, 2005. −319с.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Высакародны алень у Беларусі на Вікісховішчы |
---|
- Ресурсы оленьих в Беларуси (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны Архівавана 8 кастрычніка 2020. (руск.)
- Ресурсы охотничьей фауны 2015 (руск.)