Рамірэс
Рамірэс | ||
![]() | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Рамірэс Сантус ду Насіменту | |
Нарадзіўся | 24 сакавіка 1987[1] (32 гады) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Рост | 180 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 18 | |
Кар’ера | ||
Маладзёжныя клубы | ||
2004 — 2005 | ![]() | |
2005 — 2006 | ![]() | |
Клубная кар’ера* | ||
2006 — 2008 | ![]() |
14 (3) |
2007 — 2008 | → ![]() |
32 (3) |
2008 — 2009 | ![]() |
29 (7) |
2009 — 2010 | ![]() |
26 (4) |
2010 — 2016 | ![]() |
160 (17) |
2016 — 2019 | ![]() |
49 (11) |
2019 — | ![]() |
1 (0) |
Нацыянальная зборная** | ||
2008 | ![]() |
9 (0) |
2009 — 2014 | ![]() |
52 (4) |
Міжнародныя медалі | ||
Алімпійскія гульні | ||
Бронза | Пекін 2008 | футбол |
Кубкі канфедэрацый | ||
Золата | ПАР 2009 | |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Рамі́рэс Са́нтус ду Насіме́нту[2] (парт.: Ramires Santos do Nascimento, МФА: [ʁaˈmiɾes ˈsɐ̃tus du nasiˈmẽtu]; нар. 24 сакавіка 1987, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Палмейрас» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі.
Змест
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У Бразіліі[правіць | правіць зыходнік]
Рамірэс з’яўляецца выхаванцам клуба «Жайнвілі», у якім дэбютаваў у 2004 годзе. У чэрвені 2007 года Рамірэс перайшоў у клуб «Крузейру», які заплаціў за трансфер іграка 350 тысяч долараў. Ужо ў першым сезоне Дарывал Жуніяр, галоўны трэнер «Крузейру», даверыў месца дыспетчара Рамірэсу, які апраўдаў надзеі, ускладзеныя на яго, стаўшы лідарам каманды, часцей асістуючы партнёрам, аднак і знярэдку забіваючы галы.
Але найлепшым сезонам Рамірэса ў «Крузейру» стаў 2008 год, калі ігрок стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў Кубку Лібертадорэс, а на ўнутранай арэне «бліскаў» не менш яскрава, атрымаўшы сярэбраны мяч найлепшага іграка, выступаўчы на месцы атакуючага паўабаронцы ў чэмпіянаце Бразіліі.
«Бенфіка»[правіць | правіць зыходнік]
20 сакавіка 2009 года Рамірэс падпісаў кантракт з партугальскай «Бенфікай», якая заплаціла за трансфер футбаліста 7,5 млн еўра[3]. Футбаліст таксама ўваходзіў у сферу інтарэсаў расійскага ЦСКА, аднак ніякіх рэальных крокаў па яго куплі армейцы не рабілі. Рамірэс дэбютаваў у складзе «Бенфікі» ў матчы супраць клуба «Віторыя» (Гімарайнш) і адразу ж забіў гол[4].
«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]
5 жніўня 2010 года Рамірэс дасягнуў дамоўленасці аб пераходзе ў англійскі клуб «Чэлсі», які заплаціў за трансфер паўабаронцы 22 млн еўра[5].
«Цзянсу Сайнці»[правіць | правіць зыходнік]
27 студзеня 2016 «Чэлсі» абвясціў аб пераходзе Рамірэса ў кітайскі клуб «Цзянсу Сайнці»[6]. З 2018 года перастаў з’яўляца на полі, у маі 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб.
«Палмейрас»[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з «Палмейрасам»[7].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 2008 годзе Рамірэс у складзе зборнай Бразіліі паехаў на Алімпіяду, замяніўшы траўмаванага Рабінью, але там ён гуляў, у асноўным, выходзячы на замену. У 2010 годзе Рамірэс у складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце свету, дзе правёў 4 першыя гульні сваёй каманды, але толькі ў матчы супраць зборнай Чылі выйшаў на поле ў стартавым складзе[4]. Апошнюю гульню зборнай ігрок прапусціў за дыскваліфікацыі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Крузейру»:
- Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс (2): 2008, 2009
«Бенфіка»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2010
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2010
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі: 2015
- Уладальнік Кубка Англіі: 2012
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Еўропы: 2013
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Зборная Бразіліі
- Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2009
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008
Зноскі
- ↑ Ramires // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ «Челси» и «Бавария» обращались к «Бенфике» по поводу Рамиреса. championat.ru
- ↑ 4,0 4,1 Рамирес в «Челси». chelsea-fc.ru
- ↑ «Бенфика» подтвердила переход Рамиреса в «Челси». championat.ru
- ↑ «Челси» объявил о переходе Рамиреса в «Цзянсу Сайнти». by.tribuna.com
- ↑ Экс-хавбек «Челси» Рамирес перешел в «Палмейрас». by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
Зборная Бразіліі — Алімпійскія гульні 2008 — 3-е месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Дыегу Алвіс (б) • 2 Рафінья • 3 Алекс Сілва • 4 Тыягу Сілва • 5 Эрнаніс • 6 Марселу • 7 Андэрсан • 8 Лукас Лейва • 9 Пату • 10 Раналдынью (к) • 11 Рамірэс • 12 Рэнан (б) • 13 Ілсінью • 14 Брэну • 15 Дыегу • 16 Тыягу Невіс • 17 Собіс • 18 Жо • трэнер: Дунга |
Зборная Бразіліі — Кубак канфедэрацый 2009 — чэмпіён
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Жуліу Сезар (б) • 2 Майкон • 3 Лусіу • 4 Жуан • 5 Феліпі Мелу • 6 Клебер • 7 Элану • 8 Жылберту Сілва • 9 Луіс Фабіяну • 10 Кака • 11 Рабінью • 12 Віктор (б) • 13 Алвіс • 14 Луізан • 15 Міранда • 16 Андрэ Сантус • 17 Жазуэ • 18 Рамірэс • 19 Жуліу Баптыста • 20 Клеберсан • 21 Пату • 22 Нілмар • 23 Гоміс (б) • трэнер: Дунга |
Зборная Бразіліі — Чэмпіянат свету 2010
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Жуліу Сезар (б) • 2 Майкон • 3 Лусіу • 4 Жуан • 5 Мелу • 6 Бастус • 7 Элану • 8 Жылберту Сілва • 9 Луіс Фабіяну • 10 Кака • 11 Рабінью • 12 Гоміс (б) • 13 Дані Алвіс • 14 Луізан • 15 Тыягу Сілва • 16 Жылберту • 17 Жазуэ • 18 Рамірэс • 19 Жуліу Баптыста • 20 Клеберсан • 21 Нілмар • 22 Доні (б) • 23 Графітэ • трэнер: Дунга |
Зборная Бразіліі — Кубак Амерыкі 2011
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Жуліу Сезар (б) • 2 Дані Алвіс • 3 Лусіу • 4 Тыягу Сілва • 5 Лукас Лейва • 6 Андрэ Сантус • 7 Рабінью • 8 Рамірэс • 9 Пату • 10 Гансу • 11 Неймар • 12 Віктор (б) • 13 Майкон • 14 Луізан • 15 Сандру • 16 Элану • 17 Эліяс • 18 Лукас • 19 Фрэд • 20 Жадсан • 21 Адрыяну • 22 Джэферсан (б) • 23 Давід Луіс • трэнер: Мана Менезес |
Зборная Бразіліі — Чэмпіянат свету 2014
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Джэферсан (б) • 2 Дані Алвіс • 3 Тыягу Сілва (к) • 4 Давід Луіс • 5 Фернандынью • 6 Марселу • 7 Халк • 8 Паўлінью • 9 Фрэд • 10 Неймар • 11 Аскар • 12 Жуліу Сезар (б) • 13 Дантэ • 14 Максвел • 15 Энрыкі • 16 Рамірэс • 17 Луіс Густаву • 18 Эрнаніс • 19 Віліян • 20 Бернард • 21 Жо • 22 Віктор (б) • 23 Майкон • трэнер: Луіс Феліпі Скалары |
- Нарадзіліся 24 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Рыа-дэ-Жанэйра
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Палмейрас
- Ігракі ФК Цзянсу Сунін
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Крузейру
- Ігракі ФК Жайнвілі
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года