Лукас Лейва
![]() | ||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||
Поўнае імя | Лукас Пецыні Лейва | |||||||||
Нарадзіўся |
9 студзеня 1987[1][2] (34 гады) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() ![]() |
|||||||||
Рост | 179 см | |||||||||
Вага | 73 кг | |||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 6 | |||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||
|
||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||
|
||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||
|
||||||||||
![]() |
Лу́кас Пецы́ні Ле́йва[3] (парт.: Lucas Pezzini Leiva; нар. 9 студзеня 1987, Дарадус, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца італьянскага клуба «Лацыа» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Акрамя бразільскага пашпарту Лукас мае таксама італьянскі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Грэміу»[правіць | правіць зыходнік]
Лукас пачаў сваю кар’еру ў «Грэміу», якому ўжо ў першы свой сезон дапамог дамагчыся права выступаць у элітным дывізіёне чэмпіянату Бразіліі. У наступны год яго клуб атрымаў перамогу ў Лігу Гаўшу і заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце Бразіліі, а сам Лукас атрымаў ганаровую ўзнагароду ад часопіса Placar.
«Ліверпул»[правіць | правіць зыходнік]
26 ліпеня 2007 года Лукас быў афіцыйна прадстаўлены ў якасці іграка «Ліверпула» і на наступны дзень дэбютаваў у новай камандзе ў фінальным матчы таварыскага турніру ў Ганконгу, у якім «чырвоныя» саступілі «Портсмуту». У складзе «Ліверпула» выступаў на працягу дзесяці гадоў.
«Лацыа»[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2017 года перайшоў у італьянскі «Лацыа»[4].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
22 жніўня 2007 года адбыўся афіцыйны дэбют Лукаса Лейвы ў першай зборнай Бразіліі, калі ён выйшаў на замену ў матчы супраць зборнай Алжыра.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Грэміу»:
- Чэмпіён штата Рыу-Гранды-ду-Сул (2): 2006, 2007
«Ліверпул»:
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2012
«Лацыа»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2019
- Уладальнік Суперкубка Італіі (2): 2017, 2019
Зноскі
- ↑ Lucas Leiva // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LUCAS pezzini leiva // Base de Datos del Futbol Argentino
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ «Ливерпуль» объявил о переходе Лукаса Лейвы в «Лацио»
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лукас Лейва
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 9 студзеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Мату-Гросу-ду-Сул
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Дарадусе
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Лацыа
- Ігракі ФК Ліверпул
- Ігракі ФК Грэміу
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года