Алешандры Пату
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Алешандры Радрыгіс да Сілва | |||||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Качаня (Pato), Патынья, Папера | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 верасня 1989[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Алешандры Радрыгіс да Сілва[3] (парт.: Alexandre Rodrigues da Silva; нар. 2 верасня 1989, Пату-Бранку, Бразілія), больш вядомы як Алешандры Пату або Алешандрэ Пата — бразільскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2008—2013).
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Інтэрнасьянал»[правіць | правіць зыходнік]
Алешандры Пату — выхаванец школы бразільскага «Інтэрнасьянала». У 2006 годзе Алешандры стаў чэмпіёнам Бразіліі ва ўзроставай катэгорыі да 20 гадоў. Пасля таго як «Інтэрнасьянал» атрымаў перамогу ў розыгрышы Кубка Лібертадорэс і з каманды сышлі шматлікія лідары, клуб займеў праблемы з нападнікамі. Гэта прымусіла звярнуць увагу галоўнага трэнера Абеля Брагу на ўласную школу. Адтуль прыцягнулі ў асноўны склад на той момант найлепшых маладых нападнікаў Паўднёвай Амерыкі — Алешандры Пату і Луіса Адрыяну.
Гэтыя двое ігракоў па-сапраўднаму раскрыліся ў другой палове сезона. Дэбют Пату ў чэмпіянаце Бразіліі адбыўся 26 лістапада ў матчы супраць «Палмейраса». «Інтэрнасьянал» разграміў суперніка з лікам 4:1, а Пату зрабіў тры галявыя перадачы і забіў сам адзін гол.
«Мілан»[правіць | правіць зыходнік]
2 жніўня 2007 года «Мілан» абвясціў аб куплі Алешандры. За яго была выплачана мінімальная сума, абумоўленая ў кантракце футбаліста з клубам з Порту-Алегры, гэта значыць 22 мільёны еўра.
Першую частку новага сезона ў «Мілане» Пату вымушаны быў правесці па-за гульнёй. Аднак малады бразілец прымаў удзел у таварыскіх матчах новага клуба. 13 студзеня 2008 года ў складзе «Мілана» Алешандры правёў свой першы матч і забіў адзін гол.
«Карынтыянс»[правіць | правіць зыходнік]
Перайшоў у «Карынтыянс» у студзені 2013 года, Алешандры абышоўся бразільскаму гранду ў 15 млн еўра. Пасля аднаго сезона ў «Карынтыянсе», быў на правах арэнды аддадзены клубу «Сан-Паўлу», у складзе якога правёў два гады.
Па заканчэнні сезона 2015 Пату меў намер вярнуцца ў Еўропу, дзе цікавасць да яго праяўляла адразу некалькі клубаў. У студзені 2016 года быў арандаваны лонданскім «Чэлсі» да канца сезона 2015/16[4]. Аднак, за лонданскі клуб амаль не гуляў з-за траўмы, і ў ліпені 2016 года вярнуўся ў «Карынтыянс»[5].
«Вільярэал» і Кітай[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2016 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Вільярэалам»[6], аднак ужо ў студзені 2017 года перабраўся ў кітайскі клуб «Цяньцзінь Цюаньцзянь»[7]. У сакавіку 2019 года разарваў кантракт з кітайскім клубам[8].
«Сан-Паўлу»[правіць | правіць зыходнік]
У сакавіку 2019 года зноў стаў іграком «Сан-Паўлу», дзе выступаў у 2014—2015 гадах, падпісаўшы кантракт да 2022 года[9]. У жніўні 2020 года абвясціў аб сыходзе з каманды[10].
«Арланда Сіці»[правіць | правіць зыходнік]
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Арланда Сіці». У лістападзе 2022 года абвясціў аб сваім сыходзе[11].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
26 сакавіка 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Бразіліі, забіўшы адзіны гол у матчы супраць зборнай Швецыі.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Клубныя[правіць | правіць зыходнік]
«Інтэрнасьянал»:
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2007
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2006
«Мілан»:
- Чэмпіён Італіі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2011
«Карынтыянс»:
- Чэмпіён штата Сан-Паўлу: 2013
- Уладальнік Рэкопы Паўднёвай Амерыкі: 2013
«Арланда Сіці»:
- Уладальнік Адкрытага кубка ЗША: 2022
Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]
Бразілія:
- Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў: 2012
- Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў: 2008
Зноскі
- ↑ ALEXANDRE PATO rodrigues da silva // Argentine Soccer Database
- ↑ Alexandre Pato // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
- ↑ «Челси» арендовал Пато. by.tribuna.com
- ↑ «Челси» объявил об уходе Пато, Фалькао и Амелии. by.tribuna.com
- ↑ Пато подписал четырехлетний контракт с «Вильярреалом». by.tribuna.com
- ↑ «Вильярреал» подтвердил переход Пато в «Тяньцзинь Цюаньцзянь». by.tribuna.com
- ↑ Пато расторг контракт с «Тяньцзинь Цюаньцзянь». by.tribuna.com
- ↑ Пато вернулся в «Сан-Паулу». by.tribuna.com
- ↑ Пато объявил об уходе из «Сан-Паулу». by.tribuna.com
- ↑ Пато объявил об уходе из "Орландо Сити". football.by
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алешандры Пату
- «Утиная» история бразильца Пато (руск.)
- Нарадзіліся 2 верасня
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў штаце Парана
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Бразіліі
- Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
- Ігракі ФК Інтэрнасьянал
- Ігракі ФК Мілан
- Ігракі ФК Карынтыянс
- Ігракі ФК Сан-Паўлу
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Вільярэал
- Ігракі ФК Цяньцзінь Цюаньцзянь
- Ігракі ФК Арланда Сіці
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года