Дзяніс Уладзіміравіч Дук
| Дзяніс Уладзіміравіч Дук | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 29 мая 1977 (48 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | гісторык, археолаг, функцыянер |
| Навуковая сфера | гісторыя і археалогія |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Георгій Васілевіч Штыхаў |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Дзяні́с Уладзі́міравіч Дук (нар. 29 мая 1977, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, археолаг, педагог, доктар гістарычных навук, прафесар.
Спецыяліст па гісторыі і археалогіі Полацка і Полацкай зямлі ў IX–XVIII ст. Рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова (з 2017 па 2025), член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь (з 2021). Рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (з 2025).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 мая 1977 года ў Наваполацку.
У 1999 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя» і застаўся працаваць ва ўніверсітэце на кафедры гісторыі і сацыялогіі.
Навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Там жа ў 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Матэрыяльная культура насельніцтва Полацка XVI—XVIII стст.: па выніках археалагічнага вывучэння».
У 2005—2013 гадах — загадчык кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У 2011 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Полацк IX—XVIII стст.: узнікненне, фарміраванне і развіццё».
З 2013 года — прарэктар па вучэбнай рабоце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
28 верасня 2017 года Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне Дука рэктарам Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова.
З 2021 года — член Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь[1]. У сакавіку 2023 года Дук і іншыя сябры беларускага ЦВК патрапілі ў санкцыйны спіс ЗША[2].
13 кастрычніка 2025 года прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.[3]
Аўтар больш за 100 навуковых і навукова-метадычных публікацый, 2 вучэбных дапаможнікаў і 3 манаграфій. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў.
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Ажыццяўляе археалагічнае даследаванне Полацка і тэрыторыі былой Полацкай зямлі. Правёў раскопкі на старажытным селішчы ў Асвеі Верхнядзвінскага раёна, гарадзішчы каля вёскі Глаты Расонскага раёна, могільніках каля вёсак Туржэц і Гарадзішча Полацкага раёна; даследаваў пахавальны склеп Павалішыных у вёсцы Янкавічы Расонскага раёна. Ініцыятар зацверджанай Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пастаянна дзеючай археалагічнай экспедыцыі ў Полацку (2008—2015 гг.). У выніку ягоных археалагічных даследаванняў былі адкрыты і ўнесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь унікальныя у еўрапейскім маштабе помнікі археалогіі Полацка — старажытныя пасады.
Палітычныя погляды
[правіць | правіць зыходнік]У лістападзе 2022 года выступіў на прапагандысцкім тэлеканале рэжыму Лукашэнкі Беларусь 4. Падтрымаў прапанову пазбаўляць грамадзянства палітычных уцекачоў і дэмакратычную апазіцыю ў эміграцыі, назваўшы іх «беглымі»[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2007 г. — стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- 2008 г. — прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта;
- 2011 г. — ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- 2014 г. — прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;
- 2017 г. — медаль Францыска Скарыны[5];
- 31 сакавіка 2022 — падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Дук, Д. У. Археалагічныя комплексы пасадаў Полацка IX—XVIII стст. (па выніках раскопак 2004—2012 гг.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2014. — 254 с.
- Дук, Д. У. Полацк і палачане (IX—XVIII стст.) / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2010. — 180 с.
- Дук, Д. У. Археалогія : вучэб.-метад. комплекс для студэнтаў спец. 1-21 03 01 «Гісторыя» / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2009. — 156 с.
- Дук Д. У. Полацк XVI—XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада / Д. У. Дук. — Наваполацк: ПДУ, 2007. — 268 с.
- Дук Д. У. Гісторыя Полацка: па матэрыялах археалагічных даследаванняў. Вучэбна-метадычны комплекс для студ. спец. 1-21 03 01-01 01 «Гісторыя Беларусі», 1-02 01 02-04 «Гісторыя. Англійская мова». — Наваполацк: УА «ПДУ», 2006. — 112 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лукашенко назначил помощников Карпенко по ЦИК
- ↑ США ввели санкции против БелАЗа и самолета Лукашенко (руск.). РБК (24 сакавіка 2023). Праверана 26 сакавіка 2023.
- ↑ Новы рэктар у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. Лукашэнка ўзгадніў на гэту пасаду Дзяніса Дука
- ↑ Рэктар Дук пра сучасны момант: Такога звярынага выскалу не было ніколі. nashaniva.com (22 лістапада 2022).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 303 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (25 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2017. Праверана 30 жніўня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ДУК Дзяніс Уладзіміравіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Дзяніс Уладзіміравіч Дук у Вікіцытатніку |
- Біяграфія на сайце ПДУ Архівавана 21 жніўня 2016..
- Нарадзіліся 29 мая
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Наваполацку
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
- Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Постаці Полацка
- Рэктары Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Члены Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША
- Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага