Перайсці да зместу

Брылевічы (жылы раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Жылы раён Брылевічы)
Брылевічы
53°50′49″ пн. ш. 27°28′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад Мінск
Адміністрацыйны раён горада Маскоўскі раён
Першае згадванне 1577
Дата заснавання 2005
Ранейшы статус пасёлак
Год уключэння ў межы горада 10 кастрычніка 1989 г.[1]
Ранейшыя назвы Дружба, Рылаўшчына
Паштовыя індэксы 220045
Плошча
  • 4 км²
Насельніцтва 25 тыс. чал.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Мінска (Маскоўскі раён). Узнік у 20052008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтка Брылевічы. Раён размешчаны ў межах МКАД — Брэсцкі напрамак чыгункі — праспект Дзяржынскага, з захаду мяжуе з жылым раёнам Малінаўка.

Асноўныя вуліцы

[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне актыўна будуюцца аб’екты гарадской інфраструктуры. На дадзены момант (2014) раён абслугоўвае дзве дарослыя (№ 39, № 5) і адна дзіцячая (№ 15) паліклініка. У трох мікрарёнах працуюць 2 школы, і 3 дзіцячыя дашкольныя устанвы. Побач з мікрараёнам Былевічы-1 размешчаны гандлёвы цэнтр «ProStore» і ГБЦ «Ома».

Па асноўных вуліцах раёна праходзяць аўтобусныя маршруты, якія абслугоўвае дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 3 чэрвеня 2014 года адбылося адкрыццё станцыі метро Малінаўка.

Рэшткі былой в. Дружба перад зносам.

Маёнтак Брылевічы ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражывання ўладальнікаў побач размешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасць А.Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы — маёнтак Сеніцкай воласці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе — двор, 6 жыхароў. Назва мінскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.

30 ліпеня 1964 года вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучная[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 10 кастрычніка 1989 года № 2896-XI «Аб уключэнні вёскі Дворышча і часткі вёскі Дружба Шчомысліцкага сельсавета Мінскага раёна Мінскай вобласці ў межы горада Мінска» [1] веска Дружба была ўключана ў межы горада Мінска.

У 2005 годзе побач з былой вёскай Дружба пачалося будаўніцтва жылога раёна. У гэтым жа годзе пачаўся[4] планавы знос прыватных дамоў, які скончыўся ў пачатку 2015 года.

Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». У снежні 2006 года Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне «у мэтах эстэтызацыі гарадскога асяроддзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Мінска: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Мінск-Брэст (будаўнічая назва — 'мікрараён Дружба'), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён Брылевічы' (Брилевичи)…[5]».