Брылевічы (жылы раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Жылы раён Брылевічы, Мінск)
Jump to navigation Jump to search
Мікрараён
Брылевічы
Выява
Жылы раён Брылевічы-3
Горад: Мінск
Адміністрацыйны раён горада: Маскоўскі раён
Першае згадванне: 1577
Дата заснавання: 2005
Ранейшы статус: пасёлак
Год уключэння ў межы горада: 10 кастрычніка 1989 г.[1]
Ранейшыя назвы: Дружба, Рылаўшчына
Паштовыя індэксы: 220045
Насельніцтва: 25 тыс. чал.

Брыле́вічы — спальны мікрараён у паўднёва-заходняй частцы Мінска (Маскоўскі раён). Узнік у 20052008 гадах. Назву атрымаў ад маёнтка Брылевічы. Раён размешчаны ў межах МКАД — Брэсцкі напрамак чыгункі — праспект Дзяржынскага, з захаду мяжуе з жылым раёнам Малінаўка.

Асноўныя вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Грамадская інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У жылым раёне актыўна будуюцца аб'екты гарадской інфраструктуры. На дадзены момант (2014) раён абслугоўвае дзве дарослыя (№39, №5) і адна дзіцячая (№15) паліклініка. У трох мікрарёнах працуюць 2 школы, і 3 дзіцячыя дашкольныя устанвы. Побач з мікрараёнам Былевічы-1 размешчаны гандлёвы цэнтр «ProStore» і ГБЦ «Ома».

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па асноўных вуліцах раёна праходзяць аўтобусныя маршруты, якія абслугоўвае дыспетчарская станцыя Малінаўка-4. 3 чэрвеня 2014 адбылося адкрыццё станцыі метро Малінаўка.

Нумар маршрута: Назва маршрута: Заўвагі:
Аўтобусныя маршруты:
28 Каржанеўскага — Масюкоўшчына
30с Каржанеўскага — Красны Бор
35с Вакзал — Філіял БДУ
97 д/с Сярова — д/с Малінаўка-4
103 д/с Малінаўка-4 — д/с Паўднёвы Захад
104 д/с Малінаўка-4 — Сеніца
114с д/с Чыжоўка — Аўтарынак Акрамя панядзелка
134с д/с Чыжоўка — д/с Малінаўка-4
144с д/с Кунцаўшчына — д/с Курасоўшчына
147 д/с Малінаўка-4 — Брылевічы
Найбліжэйшыя станцыі метро: станцыя Малінаўка
Прыгарадны электратранспарт: прыпыначны пункт Курасоўшчына

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рэшткі былой в. Дружба перад зносам.

Маёнтак Брылевічы ўпершыню ўзгадваецца ў 1577 годзе, як месца пражывання ўладальнікаў побач размешчанай вёскі Рылаўшчына. У 1858 годзе згадваецца як маёнтак, уласнасць А.Вісьнеўскага. У 1897 годзе Брылевічы — маёнтак Сеніцкай воласці, 2 двары, 17 жыхароў. У 1917 годзе — двор, 6 жыхароў. Назва мінскай вуліцы Брылеўская паходзіць ад маёнтку Брылевічы, да якога гістарычна была скіраваная.

30 ліпеня 1964 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР вёска Рылаўшчына была пераназваная ў Дружбу як немілагучная.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 10 кастрычніка 1989 года № 2896-XI «Аб уключэнні вёскі Дворышча і часткі вёскі Дружба Шчомысліцкага сельсавета Мінскага раёна Мінскай вобласці ў межы горада Мінска» [1] веска Дружба была ўключана ў межы горада Мінска.

У 2005 годзе побач з былой вёскай Дружба пачалося будаўніцтва жылога раёна. У гэтым жа годзе пачаўся[3] планавы знос прыватных дамоў, які скончыўся ў пачатку 2015 года.

Новы мікрараён праектаваўся пад назвай «Дружба». У снежні 2006 года Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў прыняў рашэнне «у мэтах эстэтызацыі гарадскога асяроддзя надаць гістарычныя назвы наступным новым праектуемым мікрараёнам г. Мінска: мікрараёну, які праектуецца ў межах праспекта Дзяржынскага. МКАД і чыгункі Мінск-Брэст (будаўнічая назва — 'мікрараён Дружба'), прысвоіць назву мікрараён Брылевічы і надалей называць яго 'мікрараён Брылевічы (Брилевичи)…[4]».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі