Завод дакладнай электрамеханікі
Завод дакладнай электрамеханікі | |
---|---|
Тып | унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 27 мая 2009 |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне | Мінская вобласць |
Адрас | Дзяржынскі раён, в. Станькава, Ваенная вул., д. 24/1 |
Ключавыя постаці | Андрэй Дуброўскі, Андрэй Абрамаў[1] |
Галіна | прамысловасць |
Прадукцыя | трэнажоры для ваеннай тэхнікі, рэактыўныя сістэмы залпавага агню |
Паслугі | спадарожнікавая сувязь, рамонт ракетаў і снарадаў |
Матчына кампанія | Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь |
Сайт | ztem.by/by |
РВУП «Заво́д дакла́днай электрамеха́нікі» («ЗДЭМ») — дзяржаўнае абароннае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў маі 2009 года ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць).
Галаўная сядзіба размяшчаецца ў Савецкім раёне Мінска па вул. Кульман, д. 2/1[2]. На 2019 год прадпрыемства: 1) вырабляла электронныя трэнажоры для бранятанкавай тэхнікі, перанасных зенітна-ракетных комплексаў (ПЗРК), процітанкавых кіраваных ракет (ПТКР) і стралковай зброі; 2) распрацоўвала ўзбраенні і боепрыпасы, у тым ліку рэактыўнах сістэм залпавага агню (РСЗА) «Паланэз»; 3) утылізавала, мадэрнізавала і рамантавала ўзбраенне і ваенную тэхніку; 4) аказвала паслугі спадарожнікавай сувязі радыёстанцыям і тэлеканалам[3].
Вырабы і паслугі
[правіць | правіць зыходнік]На 2019 год УП «Завод дакладнай электрамеханікі» выпускаў:
- радыёкіраваныя мішэнныя ўстаноўкі, ракеты-мішэні на аснове зенітных кіраваных ракет (ЗКР) 5В27 ЗРК С-125, 5Я23 (20ДСУ) ЗРК С-75, 3М8 ЗРК «Круг» і 9М33 ЗРК «Аса», паветраныя мішэні на аснове рэактыўных снарадаў 9М22У, 9М28 і 9М521МБ РСЗА «Град»;
- электронныя трэнажоры «Сокал М2П» для стралковай зброі і «Сокал-ПТКР» для пуску процітанкавых кіраваных ракет (ПТКР) 9М111, 9М113 і 9М115;
- трэнажоры для экіпажаў, кіроўцаў і наводчыкаў баявых машын дэсанту і пяхоты БМД-1, БМП-1 і БМП-2, самаходных артылерыйскіх установак САУ 2С1 (2С3, 2С5), а таксама танкаў Т-55, Т-62 і Т-72[4].
Таксама завод мадэрнізаваў і рамантаваў:
- аскепкава-фугасныя рэактыўныя снарады калібрам 122 міліметры для РСЗА «Град», «Смерч» і «Ураган»;
- кантрольна-выпрабавальныя рухомыя станцыі (КВРС) 5К21 і В2-75М;
- процітанкавыя кіраваныя ракеты (ПТКР);
- 6 відаў зенітных кіраваных ракет (ЗКР) — 9М37 для зенітнага ракетнага комплексу (ЗРК) «Страла-10», 3М8 для ЗРК «Круг», 9М29 і 9М39 (9М313, 9М32) для перанаснога ЗРК «Ігла» («Ігла-1», «Страла-2»), 5В27 для ЗРК С-125 і 5Я23 (20Д) для ЗРК С-75;
- 4 віды авіяцыйных кіраваных ракет — P23, P24, P60 і P73;
- 5 відаў авіяцыйных некіраваных ракет — С5, С8, С13, С24 і С25[4].
Паслугі спадарожнікавай сувязі аказваліся праз спадарожнік «Белінтэрсат-1»[5].
Абсталяванне
[правіць | правіць зыходнік]На 2019 год УП «Завод дакладнай электрамеханікі» меў:
- 5-восевы станок для загатовак памерам да 80х55 см і вагой да 800 кг;
- ветрыкальны металарэжучы станок для загатовак памерам да 120х60х50 см і вагой да тоны;
- такарна-фрэзеровачны станок для вырабаў дыяметрам да 65 см і даўжынёй да 150 см;
- вібрацыйную выпрабавальную сістэму «AIT» мадэлі ТV59349 LS-440 ад нямецкага ТАА «Тыра» (Шалькаў, зямля Цюрынгія), што мела дыяметр стала 44 см;
- кліматычную камеру КТ-ЦХВ-750 памерам 50х60х250 см для гадзіннага выпрабавання тэмпературай ад −60 °C да +60 °C і вільготнасцю ад 10 % да 98 %;
- фарбавальна-сушыльную камеру памерам 10х4х3,5 м;
- 3 іншыя станкі — ветрыкальны кантрольна-фрэзерны, універсальны такарна-вінтарэзны і вертыкальна-свідравальны[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]27 мая 2009 года ў вёсцы Станькава Дзяржынскага раёна (Мінская вобласць) заснавалі УП «Завод дакладнай электрамеханікі» («ЗДЭМ»). 29 верасня 2010 года А. Лукашэнка падпісаў указ № 503 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь», паводле якога ўзнагародзіў медалём «За працоўныя заслугі» галоўнага інжынера «ЗДЭМ» Андрэя Курылкіна[6]. Увосень 2012 года «Завод дакладнай электрамеханікі» заключыў кантракт на пастаўку ад Кітайскай прамысловай карпарацыі (КПК) «Вялікая сцяна» (Пекін) Нацыянальнай сістэмы спадарожнікавай сувязі і вяшчання Рэспублікі Беларусь[7]. Экпартна-імпартны банк Кітая вылучыў пад кантракт пазыку. У ліпені 2013 года «ЗДЭМ» пачаў будаваць у Станькаве наземны комплекс кіравання (НКК) геастанцыянарным спадарожнікам[8]. За 2014 год УП «Завод дакладнай электрамеханікі» працягнула тэрмін службы 10 000 ракет[9].
15 студзеня 2016 года з кітайскага касмадрома Січан (правінцыя Сычуань) у арбітальную пазіцыю 51,5° усходняй даўгаты запусцілі спадарожнік «Белінтэрсат-1», які забяспечыў пакрыццё Усходняга паўшар’я Зямлі[8]. У 2016 годзе «Завод дакладнай электрамеханікі» паставіў ва Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь першыя комплексы рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА) «Паланэз» з далёкасцю стральбы да 200 кіламетраў, якія заступілі на баявое дзяжурства ў жніўні 2016 года[10]. 3 жніўня 2016 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 610 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай…» 2 супрацоўнікаў заводу — вядучага інжынера Ігара Данцова і намесніка галоўнага канструктара Юрыя Чорнага — за значны ўклад у стварэнне і паспяховае выпрабаванне айчыннага ракетнага комплексу «Паланэз»[11].
8 красавіка 2019 года кіраўнікі «ЗДЭМ» і расійскага УП «Касмічная сувязь» (Масква) Анатоль Ваньковіч і Юрый Прохараў падпісалі Пагадненне аб супрацы, што прадугледжвала перавод загрузкі з «Белінтэрсату-1» па заканчэнні тэрміна службы ў 2031 годзе на сумесны спадарожнік «Экспрэс-АМУ6» у арбітальнай пазіцыі 53° усходняй даўгаты, які бакі дамовіліся стварыць[12].
У лістападзе 2022 года завод трапіў пад санкцыі Канады, у лютым 2024 года — пад санкцыі Вялікабрытаніі[13].
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Сцяпанавіч Ваньковіч
- Юрый Мікалаевіч Чорны
Зноскі
- ↑ "Пра нас". УП «Завод дакладнай электрамеханікі». 2019. Архівавана з арыгінала 9 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Кантакты(недаступная спасылка). УП «Завод дакладнай электрамеханікі» (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі»(недаступная спасылка). Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ а б в Магчымасці прадпрыемства(недаступная спасылка). УП «Завод дакладнай электрамеханікі» (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ Параметры якасці . Праект «Белінтэрсат» (10 лістапада 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ Дзяржаўнымі ўзнагародамі Беларусі адзначаныя 42 работнікі розных сфераў дзейнасці . Газета «Звязда» (2 кастрычніка 2010). Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ Лукашэнка: Галоўнае для мяне — бяспека грамадзян і абараназдольнасць краіны(недаступная спасылка). БелаПАН (12 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ а б Гісторыя праекта . Праект «Белінтэрсат» (10 лістапада 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ Лукашэнка: Беларусь у ваеннай сферы будзе і ў далейшым прытрымлівацца толькі абарончай стратэгіі(недаступная спасылка). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (3 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ Чвэрць стагоддзя — на варце міру і незалежнасці . Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё (20 сакавіка 2017). Праверана 9 ліпеня 2019.(недаступная спасылка)
- ↑ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2016 г. № 610 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (6 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2019. Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ ФДУП «Касмічная сувязь» (Расія) і РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі» (Беларусь) падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне спадарожнікавай сувязі . Праект «Белінтэрсат» (8 красавіка 2019). Праверана 9 ліпеня 2019.
- ↑ Республіканське виробниче унітарне підприємство "Завод точної електромеханіки"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Звароты грамадзян(недаступная спасылка). УП «Завод дакладнай электрамеханікі» (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 ліпеня 2019.
- Навіны Архівавана 8 ліпеня 2019.