Зыгмунт Баўман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зыгмунт Баўман
польск.: Zygmunt Bauman
Дата нараджэння 19 лістапада 1925(1925-11-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 2017(2017-01-09)[1][3][…] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Яніна Баўман[d][1]
Дзеці Irena Bauman[d]
Род дзейнасці філосаф, сацыёлаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік, публіцыст
Навуковая сфера сацыялогія[4]
Месца працы
Навуковая ступень навуковы прафесар[d][6] (1968)
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зы́гмунт Ба́ўман (польск.: Zygmunt Bauman; 19 лістапада 1925, Познань, Польшча — 9 студзеня 2017, Лідс) — брытанскі сацыёлаг, прафесар Лідскага ўніверсітэта, вядомы сваімі даследаваннямі сучаснага грамадства. У сферу яго навуковых інтарэсаў уваходзілі глабалізацыя, антыглабалізм/альтэрглабалізм, мадэрн і постмадэрн, Халакост, бедната, праца, рабочы рух, сацыяльныя рухі, крытыка грамадства спажывання[7].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Польшчы ў яўрэйскай сям’і. У самым пачатку Другой сусветнай вайны (1939), ратуючыся ад нямецкіх нацыстаў, якія акупавалі Польшчу, сям’я Баўманаў з’ехала ў СССР. Малады Зыгмунт, тады перакананы камуніст, пайшоў добраахвотнікам у прасавецкую 1-ю армію Войска Польскага. Браў удзел у бітве пры Кольбергу (цяпер Калобжаг) і Берлінскай аперацыі, за што ў маі 1945 года быў узнагароджаны Ваенным крыжам за доблесць. Даслужыўшыся да чыну капітана, у якасці палітычнага камісара працягнуў пад псеўданімам «таварыш Сцяпан» службу ва ўнутраных войсках (KBW) Польскай народнай рэспублікі.

Паралельна са службай Баўман вывучаў сацыялогію ў Варшаўскай Акадэміі сацыяльных навук — польскім аналагу Вышэйшай партыйнай школы. Паколькі сацыялогія як спецыяльнасць была на час выключана з навучальных планаў за сваю «буржуазнасць», у далейшым ён працягнуў сваю вучобу на філасофскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. Сярод яго настаўнікаў былі вядучыя сацыяльныя постаці польскай філасофіі Станіслаў Асоўскі і Юліян Гохфельд.

Хоць у KBW Баўман дайшоў да маёра, але яго дасягненні былі раптам пастаўлены пад пагрозу ў 1953 годзе падчас антыяўрэйскіх чыстак[8]. Яго бацька, які прытрымваўся сіянісцкіх поглядаў, звязаўся з ізраільскім пасольствам наконт магчымай эміграцыі. Нягледзячы на тое, што Зыгмунт быў паслядоўным праціўнікам сіянізму, ён быў звольнены з дзяржбяспекі, што, зрэшты, не перашкодзіла яму скончыць вучобу ва ўніверсітэце. З 1954 па 1968 год ён увесь час працуе ў Варшаўскім універсітэце.

Падчас свайго выезду ў Лонданскую школу эканомікі Баўман пад навуковым кіраўніцтвам Роберта Макензі скончыў працу над падрабязным даследаваннем гісторыі брытанскага сацыялістычнага руху, якое выйшла асобнай кнігай у 1959 годзе на польскай мове (у 1972 годзе дапоўненае і перапрацаванае выданне было апублікавана на англійскай). Гэта была першая кніга Баўманы; за ёй рушылі ўслед «Сацыялогія на кожны дзень» («Socjologia na co dzień», 1964; пасля яна стала асновай для выададзенай у 1990 годзе англамоўнай працы «Думаць сацыялагічна») і шэраг іншых кніг, разлічаных як на спецыялістаў, так і на шырокую аўдыторыю. У іх аўтар выступае з марксісцкіх пазіцый, але не ў рэчышчы афіцыйнай ідэалогіі краін усходняга блока, а на падставе марксізму Антоніа Грамшы з прымешкай «філасофіі жыцця» ў інтэрпрэтацыі Георга Зімеля. У сілу сваёй блізкасці да крытычнай тэорыі заходняга марксізму ён так і не атрымаў прафесарскае званне, нягледзячы на тое, што Баўман дэ-факта выконваў абавязкі Юліяна Гохфельда пасля прызначэння апошняга намеснікам дырэктара парыжскага Дэпартамента сацыяльных навук ЮНЕСКА ў 1962 годзе.

Ва ўмовах узмацнення палітычнага ціску ў выніку антысеміцкай кампаніі міністра-папуліста Мячыслава Мочара Баўман адмовіўся ад членства ў кіруючай Польскай аб’яднанай рабочай партыі ў студзені 1968 года. У канчатковым выніку, курс Мочара выліўся ў антысеміцкую чыстку сакавіка 1968 года, калі большасць інтэлектуалаў яўрэйскай нацыянальнасці, які думалі крытычна, былі выправаджаны з краіны. Баўман, звольнены з універсітэта, быў вымушаны адмовіцца ад польскага грамадзянства, каб выехаць з Польшчы. Першапачаткова ён эміграваў у Ізраіль і некаторы час выкладаў у Тэль-Авіўскім універсітэце. З 1971 па 1990 год — прафесар сацыялогіі ў Універсітэце Лідса. Працуючы ў Вялікабрытаніі, Зыгмунт Баўман, ужо ў якасці мысляра-постмадэрніста, здабыў сусветнае прызнанне, аказваючы значны ўплыў на разнастайных аўтараў ад новых левых да лібералаў. З канца 1990-х ён з’яўляўся адным з прызнаных тэарэтыкаў альтэрглабалісцкага руху.

У 1948 годзе Баўман ажаніўся з пісьменніцай Янінай Баўман, ад якой меў трох дочак: Лідыю Баўман (мастачка), Ірэну Баўман (архітэктар) і Ганну Сфард (прафесар матэматычнай адукацыі ў Хайфскім універсітэце).

Прэміі: Еўрапейская прэмія Амальфі па сацыялогіі і сацыяльных навуках (1990), Прэмія Тэадора Адорна (1998).

Асноўныя ідэі[правіць | правіць зыходнік]

Цякучая сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры даследаванняў Зыгмунта Баўмана — час позняга мадэрну, сучаснае грамадства, шмат у чым пазбаўленае веры ў «прагрэс» і палітычныя абяцанні. Гэты этап, які часам называюць постмадэрнам, характарызуецца вялікай нявызначанасцю як у жыцці індывіда, так і ў сацыяльным жыцці[8]. Баўман выкарыстоўвае метафару «цякучая сучаснасць» для апісання гэтай эпохі, у якую ўваходзіць чалавецтва. Гэта пераход ад складанага структураванага свету, які абцяжараны рознай сеткай сацыяльных абавязацельстваў і ўмоў да свету гнуткага, цякучага, свабоднага ад розных меж і ўмоў. Адбываецца адміранне некаторых слоў, формаў, інстытуцый. Гэты стан бесперапыннага перамяшчэння, плаўлення, перацякання. Пачатак рухомай стадыі, пры якой ідзе пабудова новай рэчаіснасці. Чалавек становіцца мабільным і не абцяжараным працяглымі абавязацельствамі. Усё, што ён стварае, ён можа і змяніць. Адзін з галоўных фактараў — блізкасць да крыніц нявызначанасці, а таксама здольнасць увільваць, аддаляцца. Такі пераход, як сцвярджае аўтар, пацягнуў за сабой змены ў чалавечым жыцці. Баўманам адабраны пяць асноўных паняццяў, якія характарызуюць жыццё людзей: «індывідуальнасць», «вызваленне», «час/прастора», «супольнасць» і «праца» — і ён адсочвае, як змяняюцца іх практычнае ўвасабленне і значэнне ў жыцці сучаснага грамадства.

У аналізе постсучаснасці Баўман прытрымліваецца некалькіх традыцый сацыяльнай думкі, уключаючы французскі структуралізм, Франкфурцкую школу крытычнай тэорыі (ад Адорна да Хабермаса) і радыкальную амерыканскую сацыялогію Чарльза Райта Мілса[8].

Свабода[правіць | правіць зыходнік]

Паводле З. Баўмана, свабода ў яе сацыяльным вымярэнні — не ўласцівасць ці здабытак чалавека, але сацыяльныя адносіны, якія звязваюць яго з іншымі людзьмі, рознымі сацыяльнымі інстытутамі і грамадствам у цэлым. Сацыяльныя навукі, разглядаючы свабоду ў якасці натуральнага і ўніверсальнага стану чалавека, як правіла засяроджаны на феноменах няволі і разнастайных абмежаваннях свабоды, аднак — свабода — гэта прадукт пэўнага грамадскага ладу, сацыяльнай арганізацыі, сацыяльных практык, законаў і пагадненняў, і ў гэтым сэнсе ён гістарычна развіваецца і падлягае крытычнаму аналізу[9]

Зноскі

  1. а б в г Zygmunt Bauman obituaryThe Guardian, 2017. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 17 студзеня 2017.
  2. Zygmunt Bauman // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б 社会学家鲍曼逝世联合早报, 2017. Праверана 22 студзеня 2017.
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. https://library.leeds.ac.uk/special-collections/collection/1530
  6. Polish Science Праверана 5 снежня 2022.
  7. Beilharz 2010, pp. 49–50.
  8. а б в Smith 2007, p. 18.
  9. Бауман З. Свобода / Пер. с англ. Г. Дашевского, предисл. Ю. Левады. — Москва: Новое издательство, 2006.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы і інтэрв’ю[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура пра З. Баўмана[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]