Кабанаўскі сельсавет
Кабанаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Кабанаўка |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 12 лістапада 2013 |
Насельніцтва (2009) | 453 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Каба́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Кабанаўка.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. У 1979 годзе ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Стрэшынскага пассавета перададзена вёска Зломнае[1]. 12 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Навамаркавіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 453 чалавекі[3], з іх 90,9 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 3,3 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: вёскі Атрубы, Вялікі Лес, Кабанаўка і Ляды.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 7 чэрвеня і 2 ліпеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 275 Об упразднении Кабановского сельсовета и об изменении границ Новомарковичского сельсовета Жлобинского района Гомельской области
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.