Каменскі сельсавет (Мазырскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мазырскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каменка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 2 203
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Ка́менскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Каменка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бокаўскі (Вялікабокаўскі) сельсавет у складзе Мазырскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Вялікі Бокаў. З 5 кастрычніка 1926 года ў складзе Слабадскога раёна, з 4 жніўня 1927 года — у складзе Каралінскага раёна той жа акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі. 1 красавіка 1931 года перайменаваны ў Каменкаўскі (Каменскі) сельсавет цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Каменка. З 5 красавіка 1935 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 26 лістапада 1959 года ў склад Слабадскога сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Рудня, Чарамашня і Шчакатава)[1]. 6 лютага 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мялешкавіцкага сельсавета[2]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Міхалкаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Ляхаўцы, Малы Бокаў, Рудня і Стараселле)[3], якія 6 ліпеня 1970 года вернуты назад у склад Міхалкаўскага сельсавета[4]. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Каменскі сельсавет[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2203 чалавекі[6], з іх 93,9 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 1,5 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 6 і 20 лютага і 26 сакавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  4. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 28 декабря 2005 г. № 210 О переименовании сельсоветов Гомельской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.