Перайсці да зместу

Каменныя абразкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абразок з выявай Канстанціна і Алены, Полацк

Абразкі каменныя — старажытныя помнікі дробнай пластыкі.

Рабілі з вапняку, сланцу і іншых парод мяккага каменю. Найбольшае распаўсюджанне мелі ў XIXV стст. Выконваліся ў тэхніцы рэльефнай разьбы з асобнымі выявамі ці сюжэтнымі кампазіцыямі. Часта заключаліся ў правы з золата і серабра, упрыгожаныя сканню, гравіроўкай з чарненнем, жэмчугам і каштоўнымі камянямі. Іх насілі ў спалучэнні з каралямі, замест нацельных крыжыкаў, падвешвалі да абкладаў абразоў. На тэрыторыі Беларусі знойдзена каля 10 абразкоў каменных: у Полацку з выявамі Канстанціна і Алены (са слядамі пазалоты, XIIXIII стст.), фрагмент абразка з надпісам «Барыс» (1-я палова XIII ст.); у Віцебску — «Маці Боская ў смутку», у Мінску — «Хрыстос Эмануіл бласлаўляе Міколу і Стафана» (1-я палова XIII ст.), «Мікола» (XIII ст.), «Маці Боская Дэісусная» і «Апостал Пётра» (канец XII — пачатак XIII стст.); у Навагрудку — «Мікола» (XIII ст.); у Пінску — «Хрыстос Эмануіл» (XII ст.).

  • Дучыц, Л. У. Абразкі каменныя / Л. У. Дучыц // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: М. В. Біч [і іншыя]. Том 1: А — Беліца. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — С. 18.
  • Лысенко, П. Ф. Каменная иконка из Пинска // Советская археология. — 1968. — № 2. — С. 295—297. (руск.)
  • Николаева, Т. В. Древнерусская мелкая пластика из камня XI—XV вв. — М., 1983. (руск.)