Міжнародна-прававая адказнасць
Міжнародна-прававая адказнасць — адказнасць, суб'ектам якой з'яўляецца сама дзяржава. Настае ў выніку парушэння дзяржавай нормаў міжнарароднага права ці міжнародных абавязацельстваў. Дзяржава нясе таксама адказнасць за неправамерныя дзеянні або ўпушчэнні ўсіх сваіх органаў і дзеянні фізічных асоб, учыненыя на яе тэрыторыі.
Адрозніваюць адказнасць палітычную (ужыванне міжнародных санкцый(руск.) бел. і аддаванне задавальнення пацярпелай дзяржаве) і матэрыяльную (рэпарацыі і рэстаўрацыі). Рознагалоссі ў вызначэнні формаў і аб'ёмаў адказнасці вырашаюцца мірнымі сродкамі(руск.) бел., прадугледжанымі Статутам ААН. Найчасцей у такіх выпадках выкарыстоўваецца міжнародны арбітраж.
Калі дзяржава-парушальнік адмаўляецца ад выканання мер кампенсацыі або задавальнення, не пагаджаецца на мірнае ўрэгуляванне рознагалоссяў ці не выконвае рашэння кампетэнтнага міжнароднага органа, могуць быць ужыты адпаведныя міжнародныя санкцыі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Адказнасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.