Санці Касорла
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сант’яга Касорла Гансалес | ||||||||||||||||||||||||
Мянушка | Маленькі Чараўнік (англ.: Little Magician) | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
13 снежня 1984[1][2][…] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 165 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 66 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 19 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Сант’я́га «Са́нці» Касо́рла Ганса́лес (ісп.: Santiago «Santi» Cazorla González; нар. 13 снежня 1984, Льянера, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Сад» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
«Вільярэал»[правіць | правіць зыходнік]
Санці пачынаў гуляць у футбол у акадэміі астурыйскага клуба «Аўеда». Ва ўзросце 17 гадоў ён апынуўся ў «Вільярэале», дзе гуляў спачатку ў дублі. 30 лістапада 2003 года Касорла дэбютаваў і ў асноўнай камандзе, згуляўшы адну хвіліну ў матчы супраць «Дэпартыва» (1:0).
У сезоне 2004/05 Касорла быў ужо іграком асновы, у 2005 годзе ён таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў, дзе «Вільярэал» дайшоў да паўфіналу. 7 ліпеня 2006 года Касорла перайшоў у «Рэкрэатыва» за 600 тысяч еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт. «Вільярэал» захаваў магчымасць выкупіць іграка за 1,2 млн еўра. 27 жніўня Санці дэбютаваў у матчы супраць «Мальёркі» (1:1). Паўабаронца правёў у «Рэкрэатыва» моцны сезон, пасля заканчэння якога атрымаў тытул футбаліста года ў Іспаніі паводле версіі часопіса «Don Balon».
Добра зарэкамендавалы сябе Касорла зноў стаў патрэбен «Вільярэалу», і той скарыстаўся пунктам у кантракце аб магчымым вяртанні. У першым пасля вяртання сезоне Санці зноў паказаў добрую гульню і стаў важнай часткай выніковага поспеху каманды (2-е месца ў Ла Лізе). Паўабаронца забіў 5 мячоў і мноства разоў асіставаў нападнікам «Вільярэала» Джузэпэ Росі і Ніхату Кахведжы.
«Малага»[правіць | правіць зыходнік]
26 ліпеня 2011 года за 19 млн еўра перайшоў у іншы іспанскі клуб «Малагу».
«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]
7 жніўня 2012 года англійскі «Арсенал» паведаміў аб падпісанні Касорлы. Яго пераход стаў трэцім значным трансферам для «Арсенала» ў тым сезоне пасля Лукаша Падольскага і Аліўе Жыру. Дэбют у новым клубе быў вельмі ўдалым, гэта значыць у першым матчы супраць «Сандэрленда» Санці быў абраны іграком сустрэчы. У верасні Касорла забіў адзін з галоў у браму «Ліверпула» ў гасцявым матчы на «Энфілдзе» (0:2).
У 2017—2018 гадах не гуляў з-за траўмы. У маі 2018 года было абвешчана, што Касорла па заканчэнні кантракта пакідае «Арсенал»[4].
Апошнія гады[правіць | правіць зыходнік]
У чэрвені 2018 года пачаў трэніравацца з «Вільярэалам» і неўзабаве афіцыйна стаў іграком каманды[5].
У ліпені 2020 года перайшоў у катарскі «Аль-Сад»[6].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
31 мая 2008 года Санці дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Іспаніі ў таварыскім матчы супраць зборнай Перу, які скончыўся з лікам 2:1 на карысць іспанскіх футбалістаў.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Арсенал»:
- Уладальнік Кубка Англіі (3): 2014, 2015, 2017
- Уладальнік Суперкубка Англіі (2): 2014, 2015
Іспанія
- Чэмпіён Еўропы (2): 2008, 2012
Зноскі
- ↑ Santi Cazorla // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Santi Cazorla // FBref.com
- ↑ CAZORLA santiago gonzalez // Argentine Soccer Database
- ↑ Касорла покинул «Арсенал». by.tribuna.com
- ↑ Касорла подписал контракт с «Вильярреалом». by.tribuna.com
- ↑ Касорла перешел в «Аль-Садд» Хави. by.tribuna.com
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Санці Касорла
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 13 снежня
- Нарадзіліся ў 1984 годзе
- Нарадзіліся ў Астурыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Іспаніі
- Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
- Ігракі ФК Аль-Сад
- Ігракі ФК Вільярэал
- Ігракі ФК Арсенал Лондан
- Ігракі ФК Малага
- Ігракі ФК Рэкрэатыва Уэльва
- Ігракі ФК Вільярэал B
- Чэмпіёны Еўропы па футболе