Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Касцёл Маці Божай Фацімскай, Баранавічы)
| Касцёл | |
| Маці Божай Фацімскай | |
|---|---|
| | |
| 53°09′00″ пн. ш. 25°59′57″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Баранавічы |
| Канфесія | Каталіцтва |
| Епархія | Пінская дыяцэзія |
| Благачынне | Баранавіцкі заходні дэканат |
| Тып будынка | касцёл |
| Дата пабудовы | 1998 год |
Баранавіцкі Касцёл Маці Божай Фацімскай — каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на Савецкім праспекце.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы ў авангардным стылі намаганнямі святара Мазура. Першая ва Усходняй Еўропе святыня, прысвечаная Фацімскай царыцы.
Пры касцёле выдаецца штомесячны каталіцкі часопіс «Дыялог».
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурны вобраз створаны аб'ёмна-кампазіцыйнымі сродкамі — плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, круглымі люкарнямі. У інтэр'еры перспектыву нефа завяршае не алтар, а скульптура Маці Божай Фацімскай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 12.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Касцёл Маці Божай Фацімскай (Баранавічы) на сайце Catholic.by (бел.)
