Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Дзераўная)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каталіцкі храм
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Дзераўная. Былы кальвінскі збор.jpg
53°42′03″ пн. ш. 26°33′32″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Дзераўная
Канфесія Рымска-каталіцкая царква
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія 
Тып будынка збор
Архітэктурны стыль готыка і рэнесанс
Заснавальнік Мікалай Крыштоф Радзівіл і Яўфімія Вішнявецкая
Дата заснавання 1590
Дата пабудовы пачатак XVII стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000611 612Г000611шыфр 612Г000611

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мінская вобласць)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Дзераўная (Стаўбцоўскі раён), колішні кальвінскі збор. Размешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Інтэр'ер касцёла ў пач. XX

Мураваны храм заснаваны ў 1590 г. па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла і яго жонкі Яўфіміі Вішнявецкай паводле тэстаменту Яўфіміі Вярбіцкай (жонкі валынскага ваяводы Андрэя Вішнявецкага). У другой палове XVII ст. прыбудавана вежа. Рэстаўрыраваўся ў пачатку XVIII ст. У XVIII ст. збудавана новая вежа.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм аднавежавы прамавугольны ў плане з пяцiграннай алтарнай часткай i прыбудаванымi да яе з бакоў прамавугольнымi сакрысцiямi. Галоўны фасад вылучаны трох'яруснай вежай, увянчанай шатром. Ніжні ярус чатырохгранны. Вуглы вежы ў ніжняй частцы ўмацаваны контрфорсамі. Верхнія ярусы чатырохгранны і васьмігранны. Грані апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі. Сцены асноўнага аб'ёму ўмацаваны контрфорсамі. Вокны паўцыркульныя, размешчаны ў верхняй частцы сцен.

Брама

Будынак перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з распалубкамі над аконнымі праёмамі. Алтарная частка адкрываецца ў асноўнае памяшканне вялікім арачным праёмам. Бабінец і сакрысціі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У асноўным памяшканні над уваходам хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калонамі. На хоры вядуць дзве бакавыя лесвіцы, размешчаныя ў тоўшчы сцен. Пад вокнамі — плоскія арачныя нішы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]