Быценскі сельсавет
Быценскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Быцень |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Старшыня | Грынчык Алена Нікалаеўна[1] |
Кіраўнік спраў | Разумейчык Вольга Міхайлаўна[1] |
Насельніцтва (2014) | 2 640 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | +375 1645 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Тэлефоны сельсавета | 33-2-35, 33-2-36 |
Бы́ценскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Быцень. Колькасць двароў — 1261 (2014 г.).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Зарэцкага сельсавета[2]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 30 кастрычніка 1972 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Доўгаўскага сельсавета (вёскі Вуглы, Доўгае, Міронім, Наліўкі, Пагор’е)[3].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2677 чалавек[4], з іх 93,5 % — беларусы, 4,7 % — рускія[5].
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]
- Быценская сярэдняя школа
- Быценскі дзіцячы дом
- Быценская дзіцячая музычная школа
- Быценскі дзіцячы садок
Ахова здароўя[правіць | правіць зыходнік]
- Быценская ўрачэбная амбулаторыя
- Бальніца, амбулаторыя (Бцыень)
- Фельдшарска-акушэрскія пункты (Доўгае, Міронім)
Культура[правіць | правіць зыходнік]
- Быценскі сельскі Дом культуры
- Бібліятэка, дзіцячая бібліятэка (Бцыень)
- Сельскія клубы (Наліўкі, Манцюты)
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Сайт адміністрацыі Івацэвіцкага раёна
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.