Даманаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Даманаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Даманава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 9 жніўня 2022
Насельніцтва (2009) 2 092
Даманаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Дама́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Даманава.

Колькасць двароў — 720, колькасць жыхароў — 1541.

Старшыня — Казленя Сяргей Грыгор'явіч[1], кіраўнік спраў — Мархель Жанна Вячаславаўна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Быценскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 9 жніўня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Быценскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2092 чалавекі[3], з іх 91,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 4 населеныя пункты: аграгарадок Даманава, вёскі Вішнёўка, Дабрынева і Каханова.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.