Выганашчанскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Выганашчанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 2 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Выганашчы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва (2009) 683
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Выганашча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Выганашчы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Выганашчаўскі сельсавет у складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Выганашча. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Лагішынскага раёна, з 25 снежня 1962 года — Пінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. 5 сакавіка 1981 года сельсавет перайменаваны ў Выганашчанскі, а цэнтр сельсавета ў Выганашчы. 26 ліпеня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Целяханскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 683 чалавекі[2], з іх 97,3 % — беларусы[3].

На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі 2 населеныя пункты: Бабровічы і Выганашчы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.