Жытлінскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Жытлінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хадакі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 379
Жытлінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Жы́тлінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Хадакі. Колькасць двароў — 621, колькасць жыхароў — 1479.

Старшыня — Свібовіч Пётр Андрэевіч[1], кіраўнік спраў — Шымчук Наталля Леанідаўна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жытлін. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 26 чэрвеня года вёска да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Козіцкага сельсавета (аграгарадок Вулька Аброўская і вёска Козікі)[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1379 чалавек[3], з іх 93,5 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 2,6 % — украінцы[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.