Кроу (народ)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кроу
Apsáalooke
Joseph Medicine Crow at the White House.jpg
Агульная колькасць 11000
Рэгіёны пражывання Flag of the United States.svg ЗША
Мова кроу
Рэлігія анімізм, хрысціянства, пеётызм
Блізкія этнічныя групы мандан, хідаца

Кроу (англ.: Crow; саманазва: Apsáalooke, літаральна "крумкачы") — індзейскі народ, карэнныя жыхары ЗША. Жывуць пераважна ў Мантане. Агульная колькасць (2017 г.) - каля 11 000 чал.[1]

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Большасць даследчыкаў схіляецца да думкі, што кроу маюць агульныя карані з хідаца[2]. Яны былі выціснуты іншымі плямёнамі сіў з раёна Вялікіх азёр і некаторы час жылі на тэрыторыі Паўночнай Дакоты або Канады. Паводле легенд саміх кроу, яны пад началам правадыра, які шукаў насенне свяшчэннага тытуню, дасягнулі Скалістых гор і пасяліліся на рацэ Елаўстан (гл. Елаўстонскі нацыянальны парк). На ўсходзе іх тэрыторыі дасягалі Блэк-Хілс.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII ст. кроу асвоілі конегадоўлю, займаліся менавым гандлем, рабілі ваенныя рэйды супраць ютаў, асінібойн, гравантраў і іншых плямён. Першы кантакт з французскімі гандлярамі адбыўся ў 1743 г. У 1825 г. прадстаўнік кроу заключыў пагадненне аб міры і сяброўстве з ЗША. У 1840-х гг. кроу моцна пацярпелі ад эпідэміі халеры, так што насельніцтва скарацілася амаль у 5 разоў. Да 1850 г. яны налічвалі каля 2000 чалавек. У 1851 г. падпісалі дагавор з ЗША аб праве перасяленцаў вольна пераязджаць праз землі кроу далей на захад[3], пры гэтым амерыканцы вызначылі тэрыторыі гэтага народа агульнай плошчай каля 154 000 км².

Кроу падтрымалі амерыканцаў у войнах супраць лакота, шаенаў і арапаха. У 1864 г. яны здолелі спыніць наступ лакота і шаенаў на свае землі, хаця у баях загінула значная частка народа. У 1876 г. кроу прымалі ўдзел у кампаніі супраць лакота. У арміі ЗША служылі добраахвотнікі-выведвальнікі (так званыя "скаўты"). Аднак тэрыторыі кроу скарачаліся, паколькі працягвалася памяньшэнне іх колькасці. У 1868 г. было заключана новае пагадненне з ЗША[4]. У ім фіксавалася падкантрольная тэрыторыя ў 32 375 км². ЗША абавязваліся аказваць дапамогу харчам, якая стала асабліва неабходнай пасля вынішчэння статкаў бізонаў у 1870-я гг. У 1882 г. кроу продалі ЗША частку сваіх зямель у Мантане[5]. Скарачэнні тэрыторый адбываліся да пачатку XX ст. У 1908 г. кроу валодалі 7 462 км²[6].

Важную ролю ва ўзаемаадносінах з ЗША адыграў вялікі правадыр Шмат Удач (1848 - 1932 гг.)[7]. Ён некалькі разоў наведваў Вашынгтон, вёў перагаворы аб захаванні зямель, пашырэнні дапамогі, садзейнічаў развітццю адукацыі сярод суайчыннікаў. У 1948 г. была прынята першая Канстытуцыя нацыі кроу[8]. У 1961 г. и 1962 г. кроу выйгралі пазовы супраць федэральнага ўрада і атрымалі значныя кампенсаванні за страчаныя землі. З 2001 г. дзейнічае другая рэдакцыя Канстытуцыі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII - XIX стст. асноўным заняткам кроу было пешае і коннае паляванне. Звычпйнай ежай з'яўляўся пемікан — сушанае мяса з жывёльным тлушчам, ядомымі карэннямі і ягадамі[9]. Кроу не мелі вялікіх статкаў коняў і здабывалі іх падчас рэйдаў супраць суседдзяў, за што атрымалі сумніўную славу злодзеяў. Горныя кроу лавілі рыбу, будавалі плыты для сплаву па рэках. Узімку выкарыстоўвалі для руху санкі. Важную ролю ў гаспадарчым жыцці меў гандаль.

Кроу не будавалі сталых паселішчаў. Жылі ў часовых лагерах. Звычайнымі тыпамі жытла былі буданы і тыпі. Вопратку шылі са скур дзікіх жывёл. Мужчыны ўпрыгожваліся птушыным пер'ем. Рытуальнае адзенне магло ўключаць галаўны убор з цэлай птушкай. Мужчыны ніколі не галілі галаву. Падчас баёў і палявання спляталі валасы на патыліцы. Мужчыны і жанчыны ўпрыгожвалі вопратку каляровымі фарбамі, пацеркамі і піктаграмамі.

Асновай грамадства былі вялікія пашыраныя сем'і, аб'яднаныя у 13 родаў і 6 фратрый. Адлік сваяцва звычайна вёўся па жаночай лініі. Жанчыны адыгрывалі значную ролю ў сацыяльным жыцці, паколькі мужчыны сяліліся сярод сваякоў жонкі. Кожны кроу падтрымліваў шчыльныя сувязі з дзядзькамі па маці, абменьваўся з імі падарункамі, аднак пазбягаў цешчы[10]. Шлюбы з прадстаўнікамі родаў маці і бацькі былі забаронены.

Вылучаюцца 3 асноўныя тэрытарыяльныя групы кроу, кожная з якіх размаўляла на асобным дыялекце:

  • Ashalaho, або горныя кроу
  • Ashshipíte, або рачныя кроу
  • Ammitaalasshé, або дальнія кроу

У XIX ст. усё большую ролю адыгрывалі ваенныя правадыры, што ўзначальвалі групы маладых воінаў. Падчас войн да іх далучаліся дарослыя мужчыны. Правадыры абіраліся або захоплівалі ўладу сілай, але не маглі перадаваць яе па спадчыне. Правадыр Шмат Удач дасягнуў звання вярхоўнага правадыра дзякуючы падтрымцы родаў і знешнім стасункам з ЗША. Згодна Канстытуцыі, прынятай у 1948 г., стваралася дэмакратычнае кіраванне з падзелам улады на 3 галіны.

Кроу захавалі багаты фальклорказкі, міфы, легенды. Папулярны герой апавяданняў — Стары Каёт[11], які разглядаецца як стваральнік сусвету і трыкстэр. Рытуалы кроу уключаюць танец сонца і танец тытунёвай трубкі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]