Курт фон Шлейхер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Курт фон Шлейхер
Kurt von Schleicher
Bundesarchiv Bild 136-B0228, Kurt von Schleicher.jpg
Сцяг13-ы рэйхсканцлер Веймарскай рэспублікі
2 снежня 1932 — 28 студзеня 1933
Прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург
Папярэднік Франц фон Папен
Пераемнік Адольф Гітлер
Сцяг4-ы міністр абароны Веймарскай рэспублікі
1 чэрвеня 1932 — 28 студзеня 1933
Кіраўнік урада Франц фон Папен
Папярэднік Вільгельм Грэнер
Пераемнік Фердынанд фон Брэдаў (в.а.)
Сцяг9-ы міністр-прэзідэнт Прусіі
3 снежня 1932 — 28 студзеня 1933
Папярэднік Франц фон Папен
Пераемнік Франц фон Папен

Нараджэнне 7 красавіка 1882(1882-04-07)[1][2]
Смерць 30 чэрвеня 1934(1934-06-30)[4][5][…] (52 гады)
Месца пахавання
Жонка Elisabeth von Schleicher[d][2]
Нацыянальнасць немец
Веравызнанне лютэранства
Партыя беспартыйны
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Ваенная служба
Прыналежнасць Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя
Сцяг Веймарскай рэспублікі Веймарская рэспубліка
Род войскаў Пруская армія
Званне
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курт фон Шлейхер (ням.: Kurt von Schleicher; Kurt von Schleicher , 4 красавіка 1882 — 30 чэрвеня 1934) — рэйхсканцлер Германіі са снежня 1932 па студзень 1933 года, папярэднік Гітлера на гэтай пасадзе і, такім чынам, апошні кіраўнік урада Веймарскай рэспублікі.

Курт фон Шлейхер на выхадзе з ваеннага міністэрства неўзабаве пасля сваёй адстаўкі з паста рэйхсканцлера. Люты 1933 года

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і ваенных. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Генерал, зрабіў кар’еру ў рэйхсверы ў 1920-я гады, служыў сувязным звяном паміж арміяй і палітыкамі Веймарскай рэспублікі. Прытрымваўся кансерватыўных «прускіх» поглядаў на армію і дзяржаву, актыўна ўдзельнічаў у тайнай рэмілітарызацыі краіны, аднак у галіне эканомікі прытрымваўся больш ліберальных поглядаў. З 1930 года адыгрываў вялікую палітычную ролю дзякуючы ўплыву на прэзідэнта Гіндэнбурга, спрыяў фарміраванню кабінетаў урада Брунінга, а затым Папена, свайго сябра; быў пры іх ваенным міністрам. На пасадзе рэйхсканцлера, якую ён займаў меней двух месяцаў, працягваў палітыку пераўзбраення Германіі, аднак не атрымаў падтрымкі рэйхстага і ў выніку змовы Папена, Ялмара Шахта з Гіндэнбургам быў зняты, а на яго месца прызначаны Гітлер (30 студзеня 1933).

Застрэлены па загадзе Гітлера падчас Ночы доўгіх нажоў разам са сваёй жонкай Элізабет; трупы выявіла 16-гадовая дачка. Як распавядала потым кухарка, яна прывяла да яго ў кабінет двух мужчын у цывільным. Адзін з іх спытаў: «Вы генерал фон Шлейхер?» Пачуўшы сцвярджальны адказ, яны выстралілі: спачатку — у фон Шлейхера, затым — у яго жонку, якая выбегла на гук выстралаў. Асноўнымі падзеямі «Ночы» былі расправы з кіраўнікамі СА, але Гітлер загадаў заадно забіць таксама некалькіх сваіх палітычных ворагаў, да якіх СА не мелі адносінаў; сярод іх апынуўся і Шлейхер. Фюрар падазраваў яго (магчыма, небеспадстаўна) у спробах рэстаўрацыі дынастыі Гогенцолернаў. Версія пра сувязь паміж Шлейхерам і Ромам нават не разглядалася з прычыны яе відавочнай недарэчнасці: Шлейхер адчуваў такую моцную непрыязнасць да Рома, што нават не спрабаваў хаваць гэтага.

Пасля забойства Шлейхера арганізатары «Ночы доўгіх нажоў» асцерагаліся месці з боку ваенных. Аднак Вальтэр фон Райхенау развеяў іх страхі, выдаўшы камюніке:

" За апошнія тыдні было ўсталявана, што былы ваенны міністр, генерал у адстаўцы фон Шлейхер падтрымліваў кантакты з варожымі дзяржаве коламі штурмавікоў і замежнымі дзяржавамі. Было даказана, што ён сваімі выказваннямі і дзеяннямі выступаў супраць нашай дзяржавы і яго кіраўніцтва. Гэты факт вызначыў неабходнасць яго арышту падчас правядзення чысткі. У момант затрымання супрацоўнікамі крымінальнай паліцыі Шлейхер паспрабаваў аказаць супраціўленне, ужыўшы зброю. Падчас узніклай перастрэлкі генерал у адстаўцы і яго жонка, якая ўмяшалася, былі смяротна паранены. "

Пасля Герынг сцвярджаў, што жадаў толькі арыштаваць Шлейхера, аднак яго апярэдзіла каманда гестапа.

Зноскі

  1. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  2. а б в Deutsche BiographieMünchen BSB, Historische Kommission bei der Bayerischen Akademie der Wissenschaften, 2001.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118608037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Шлейхер Курт фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Kurt von Schleicher // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Kurt von Schleicher // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Friedrich-Karl von Plehwe. Reichskanzler Kurt von Schleicher. Weimars letzte Chance gegen Hitler. — Berlin: Ullstein, 1990. — ISBN 3-548-33122-X. (ням.)
  • Strenge I. Kurt von Schleicher: Politik im Reichswehrministerium am Ende der Weimarer Republik. — Berlin: Duncker & Humblot, 2006. — 242 с. — ISBN 3-428-12112-0. (ням.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]