Абалонска-Тэрэмкоўская лінія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Kiev otl metro map.svg
Адкрыццё першага ўчастку: 1976 год
Даўжыня, км: 20,9
Колькасць станцый: 18
Час паездкі: 34 хвіл.
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 5
Колькасць вагонаў у саставе цягніка: 5
Інтэрвал руху ў час «пік»: 1.5
Максімальная прапускная здольнасць: 40 пар цягнякоў на гадзіну
Сярэднясутачная перавозка пасажыраў, тыс. чал./суткі: 420,4
Самая напружаная станцыя: Мінская
Электрадэпо: Абалонь
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Гэроіў Дніпра
Мінска
Абалонь
Пачайна BSicon BAHN.svg
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Льва Талстога 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

Абалонска-Тэрэмкоўская лінія (укр.: Оболонсько-Теремківська лінія, з 2014 года на афіцыйных схемах адзначаецца як Сіняя лінія метро ці лінія М2) — гістарычна другая лінія Кіеўскага метрапалітэна. Колькасць станцый — 18, працягласць лініі — 20,9 км, час праезда — 34 хвіл.

Нумарацыя шляхоў: «Тэрэмкы» — «Герояў Дняпра» — I, «Герояў Дняпра» — «Тэрэмкы» — II.

Да 9 лютага 2018 года лінія называлася «Курэнёўска-Чырвонаармейскай». Перайменаванне было звязана з тым, што лінія не праходзіць праз раён Кіева Курэнёўка, хоць першапачатковыя планы будаўніцтва прадугледжванне падаўжэнне лініі не ў бок Абалоні, а ў бок Курэнёўкі і Прыёркі са станцыямі «Завадская» на месцы цяперашняй «Тараса Шаўчэнкі», «Петрапаўлаўская» ў раёне скрыжавання плошчы Фрунзэ і «Плошча Шаўчэнкі» на аднайменнай плошчы.

Гісторыя будаўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Пускавы ўчастак (аб'ект) Дата Даўжыня, км
«Плошча Калініна», «Паштовая плошча», «Чырвоная плошча»,
перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Калініна»
і «Крашчацік»
5 лістапада 1976 года 2,32
«Тараса Шаўчэнкі», «Пэтрыўка», «Праспект Карнейчука» 19 снежня 1980 года 4,40
«Плошча Льва Талстога», «Рэспубліканскі стадыён» 19 снежня 1981 года 1,70
«Мінская», «Герояў Дняпра» 6 лістапада 1982 года 2,35
«Чырвонаармейская», «Дзяржынская» 30 снежня 1984 года 2,43
2-і перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Кастрычніцкай
рэвалюцыі»
и «Хрэшчатык»
3 снежня 1986 года
Электрадэпо «Абалонь» 1988 год
Перасадачны вузел паміж станцыямі «Плошча Льва Талстога»
і «Палац спорту»
31 снежня 1989 года
«Дземіеўская», «Галасееўская», «Васількоўская» 15 снежня 2010 года 3,80
«Выставачны цэнтр» 27 снежня 2011 года 1,48
«Іпадром» 25 кастрычніка 2012 года 0,95
«Тэрэмкы» 6 лістапада 2013 года 1,5
Усяго: 18 станцый 20,9

Да 1993 года станцыя «Васількоўская» у праэкце адсутнічала. Пасля станцыі «Гарэхавацкая плошча» (цяпер «Галасееўская») планавалася станцыя «Галасеяўскі парк».

Перайменаванні[правіць | правіць зыходнік]

Станцыя Папярэдняя назва Годы
Плошча Незалежнасці Плошча Калініна 19761977
Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі 19771991
Кантрактавая плошча Чырвоная плошча 19761990
Абалонь Праспект Карнейчука 19801990
Палац «Украіна» Чырвонаармейская 19841993
Лыбедская Дзяржынская 19841993
Алімпійская Рэспубліканскі стадыён 19812011
Пачайна Пэтрыўка 19802018

Перспектыва развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Пералік участкаў і аб'ектаў Даўжыня ўчасткаў, км Колькасць станцый Тэрмін увядзення ў эксплуатацыю
«Адэская», электрадэпо «Тэрэмкы» 1,5 1 Перспектыва, пасля 2020 года

Дэпо і рухомы склад[правіць | правіць зыходнік]

Курэніўска-Чэрванаармійская лінія ў 1976—1988 гадах абслугоўвалася электрадэпо «Дарныця». З 1988 года абслугоўваецца электрадэпо «Абалонь».

На лініі эксплуатуюцца вагоны серый 81-717/714,  81-553.1/554.1/555.1, 81-540.2/541.2 і 81-540.3к/81-541.3к. Да 1978 года на лініі эксплуатаваліся вагоны тыпу Еж.

Летам 2006 года на лініі праходзіў выпрабаванні пяцівагонныя склад з вагонаў серыі 81-7021/7022 вытворчасці Крукаўскага вагонабудаўнічага завода (Крэмэнчуг), перададзены затым у электрадэпо «Харкаўская» для пастаяннай эксплуатацыі на Сырэцка-Пячэрскай лініі.



Лініі Кіеўскага метрапалітэна
.1.  Святошынска-Броварская  .2.  Абалонска-Тэрэмкоўская  .3.  Сырэцка-Пячэрская  .4.  Падольска-Вігураўская  .5.  Левабярэжная  .6.  Вышгарадска-Дарніцкая