Кіроўца
Кіро́ўца[1][2] (польск.: kierowca)[3], або вадзіцель[4] (з руск.: водитель[5]), шафёр[6] (з фр.: chauffeur) — чалавек, які кіруе самаходнай машынай (аўтамабілем, танкам, катарам і пад.)[7].
Права кіравання механічным транспартным сродкам або самаходнай машынай пэўнай катэгорыі пацвярджае пасведчанне кіроўцы.
Тэрміналагічная канкурэнцыя
[правіць | правіць зыходнік]Суфікс -цель непрадуктыўны ва ўсіх усходнеславянскіх і польскай мовах, але рэгулярны ў польскай мове (-ciel)) і ў рускай (-тель). Распаўсюджанне суфікса -тель у рускай мове навукоўцы звязваюць з паўднёваславянскім уплывам альбо лічаць, што -тель захаваўся ў рускай мове з індаеўрапейскай. У польскай жа мове паўднёваславянскі ўплыў не быў інтэнсіўным, хоць ён існаваў (у прыватнасці, праз чэшскую мову, якая пераняла некаторыя паўднёваславянскія рысы). Верагодна, -ciel захаваўся дзякуючы неперарыўнай кніжнай традыцыі: літаратурныя польская і руская мовы ствараліся на кніжнай аснове, тады як беларуская і ўкраінская грунтуюцца на народна-дыялектных гаворках, у якіх стылістычна маркіраваны фармант не выкарыстоўваўся[8].
У беларускую і ўкраінскую мовы суфікс -цель (-тель) быў запазычаны з рускай у 1930-я гады і пазней, але відавочная тэндэнцыя да замены гэтага суфікса фармантамі -нік (-ник). З суфіксам -цель канкуруюць і фарманты -ец, -ца, якія актывізаваліся ў тым ліку і пад уплывам польскай мовы. Канкурэнцыя гэтых словаўтваральных сродкаў таксама выклікае спрэчкі і абмеркаванні на старонках беларускамоўнага інтэрнэту[8].
Сёння агульнасавецкі стандарт вадзіцель дастаткова імкліва выцясняецца назоўнікам кіроўца. Мовазнавец Алесь Каўрус адзначае, што назоўнік кіроўца заняў сваё месца ў словаўтваральным гняздзе, далучаецца да шэрагу назоўнікаў, якія ўтвораны з дапамогай фарманта -ца: прамоўца, суразмоўца, выступоўца і пад[9].
У носьбітаў беларускай культуры на ўзроўні падсвядомасці замацаванае разуменне, што транспартным сродкам можна толькі кіраваць. Дзеяслоў жа вадзіць, у адрозненне ад рускай мовы, мае зусім іншае значэнне: дапамагаць ісці (вадзіць дзіця за руку), хадзіць з кім-небудзь і паказваць што-небудзь (вадзілі госця ў тэатр), рухаць чым-небудзь па паверхні чаго-небудзь (вадзіць алоўкам па паперы) або ўжываецца ў складзе ўстойлівых спалучэнняў кшталту вадзіць за нос.
Зыходзячы з таго, што любым транспартным сродкам можна толькі кіраваць, у беларускай мове і замацаваўся назоўнік кіроўца, які ў кантэксце не толькі выразна адлюстроўвае якраз беларускую матывацыйную базу, але і можа ўжывацца з прыдаткам, пашыраючы тым самым лексічныя рэсурсы і спалучальныя магчымасці мовы[9].
Знакі салідарнасці
[правіць | правіць зыходнік]Пры неабходнасці сувязі на дарозе кіроўцы карыстаюцца наступнымі знакамі ветлівасці і салідарнасці.[крыніца?]
- Калі сустрэчны кіроўца міргае дальнім святлом — наперадзе кантроль аўтаінспекцыі;
- Калі вадзіцель ззаду міргае дальнім святлом — ён просіць даць яму дарогу.
Таксама ў залежнасці ад дарожнай сітуацыі, мірганне дальнім святлом можа значыць, або прапусці мяне, або я цябе прапускаю.
Ветлівы вадзіцель заўсёды падзякуе, уключыўшы на дзве-тры секунды аварыйную сігналізацыю.
- Паднятая ўгору рука, таксама ўніверсальны знак падзякі;
- Мірганне аварыйнай сігналізацыяй звыш 5 секунд азначае выбачэнне за не дастаткова ўдалы манеўр, што зрабіў перашкоду для іншых удзельнікаў руху;
Калі наперадзе на вузкай дарозе ідзе дальнамер, ці аўтобус, тады яго вадзіцель папярэджвае вадзіцеляў ззаду правым сігналам павароту, што дарога свабодная, можна выканаць абгон, або левым, што абгон небяспечны[10].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ кіро́ўца // Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак.. — Мінск: Беларус. навука, 2012. — 916 с. — ISBN 978-985-08-1365-7.
- ↑ кіро́ўца // Граматычны слоўнік назоўніка : А - Я / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы ; уклад.: Г. У. Арашонкава [і інш.] ; навук. рэд.: А. Я. Міхневіч, В. П. Русак. — Мінск: Беларус. навука, 2008. — 1379 с. — ISBN 978-985-08-0955-1.
- ↑ Вікторыя Уласевіч New and Actualized Borrowings from the Polish Language in the Belarusian Language in the Beginning of the 21st Century and Their Reflection in Lexicographical Works = Новыя і актуалізаваныя запазычанні з польскай мовы ў беларускай мове пачатку ХХІ ст. і іх адлюстраванне ў лексікаграфічных выданнях // Studia Białorutenistyczne. — 2015-09-11. — Т. 9. — С. 295. — DOI:10.17951/sb.2015.9.295
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармланне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — 784 с. — ISBN 985-11-0234-2.
- ↑ вадзіцель // Этымалагічны слоўнік беларускай мовы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,. — Мінск: Навука і тэхніка, 1978―.
- ↑ Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: Больш за 65000 слоў / Пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко; Афармланне А. М. Хількевіча. — 3-е выд. — Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — 784 с. — ISBN 985-11-0234-2.
- ↑ вадзіцель // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы : у 5 т. / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; пад агульнай рэдакцыяй К. К. Атраховіча (К. Крапівы). — Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1977―1984.
- ↑ а б Крофта Ганна Уладзіміраўна КАНКУРЭНЦЫЯ СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫХ СРОДКАЎ ПРЫ ЎТЫВАРЭННІ АГЕНТЫВАЎ І ЯЕ АДЛЮСТРАВАННЕ НА СТАРОНКАХ БЕЛАРУСКАМОЎНАГА ІНТЭРНЭТУ. — Гродна: УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», 2015.
- ↑ а б Бабіч, Ю. М. Да праблемы мэтазгоднасці ўжывання асобных лексем у сучаснай беларускай мове / Ю. М. Бабіч // Наука – образованию, производству, экономике : материалы XXIV (71) Регион. науч.-практ. конф. преподавателей, науч. сотрудников и аспирантов, Витебск, 14 февраля 2019 г. : в 2 т. – Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2019. – Т. 1. – С. 81–82.
- ↑ ст. 1 Федерального закона от 25.04.2002 № 40-ФЗ «Об обязательном страховании гражданской ответственности владельцев транспортных средств»(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіроўца