Кірыл Алегавіч Кірыленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Кірыл Кірыленка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Алегавіч Кірыленка
Нарадзіўся 8 кастрычніка 2000(2000-10-08)[1] (18 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна Карпаты
Нумар 95
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2017 — 2018 Беларусь Дынама-Брэст 11 (0)
2019 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2019 — Украіна Карпаты (Львоў)
Нацыянальная зборная**
2016 — 2017 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (2)
2017 — 2018 Беларусь Беларусь (да 19) 5 (0)
2019 — Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 ліпеня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 верасня 2019.

Кірыл Кірыленка (нар. 8 кастрычніка 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік украінскага клуба «Карпаты» з Львова і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец школы футбольнага клуба «Мінск». У канцы 2016 года стаў выступаць за дубль клуба, у трох матчах забіў два гола.

Да сезона 2017 рыхтаваўся з асноўнай камандай «Мінска». У сакавіку 2017 года, перад самым пачаткам чэмпіянату, стала вядома аб цікавасці да Кірыленкі з боку брэсцкага «Дынама». 2 красавіка 2017 года было абвешчана аб пераходзе маладога нападніка ў склад брэстчан[2]. 30 красавіка таго ж года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы з мазырскай «Славіяй» (3:1). У асноўным у сезоне 2017 выступаў за дубль «Дынама», за галоўную каманду правёў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і 1 у Кубку. Канец сезона 2017 прапусціў з-за траўмы. У першай палове сезона 2018 прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часам выхадзіў на замену, аднак са жніўня стаў гуляць толькі за дубль.

У студзені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў брэсцкае «Дынама»[3]. У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў «Зеніце-2», аднак у выніку ў сакавіку далучыўся да барысаўскага БАТЭ[4], дзе выступаў за дубль.

У ліпені 2019 года пасля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт з львоўскімі «Карпатамі»[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2016—2017 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У студзені 2017 года з трыма галамі стаў найлепшым бамбардзірам на міжнародным юнацкім турніры «Кубак Развіцця», што праходзіў у Мінску.

У кастрычніку 2017 года і кастрычніку 2018 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі ў адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

10 верасня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Еўропы супраць Партугаліі (0:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2016 дубль Мінск Беларусь 3 2
2017 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 5 0
2018 Д1 Дынама-Брэст Беларусь 6 0
2019 (1) дубль БАТЭ Беларусь 15 4

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]