Яўген Уладзіміравіч Іваненка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Яўген Іваненка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Яўген Уладзіміравіч Іваненка
Нарадзіўся 22 снежня 1995(1995-12-22)[1][2] (24 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 99
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2014 — Беларусь Славія (Мазыр) 6 (-10)
2015   Беларусь Хімік (Светлагорск) 19 (-29)
2018   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 1 (-4)
2020 —   Беларусь Гомель

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2020.


Яўген Іваненка (нар. 22 снежня 1995, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік клуба «Гомель» (у арэндзе з мазырскай «Славіі»).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскага футбола, у красавіку 2014 года падпісаў першы кантракт з мясцовай «Славіяй». Быў другім брамнікам у камандзе пасля Уладзіміра Гаева, у сезоне 2014 прыняў удзел у трох матчах. У пачатку 2015 года, пасля выхаду «Славіі» ў Вышэйшую лігу, быў аддадзены ў арэнду светлагорскаму «Хіміку», дзе быў адным з асноўных брамнікаў. У 2016 годзе вярнуўся ў «Славію», быў рэзервовым брамнікам, гуляў таксама за дубль.

У першай палове 2018 года быў другім брамнікам мазыран у Першай лізе, а ў жніўні быў арандаваны мікашэвіцкім «Гранітам», дзе таксама быў другім брамнікам. У пачатку 2019 года зноў апынуўся ў дублі «Славіі». Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 9 лістапада 2019 года ў матчы супраць салігорскага «Шахцёра» (1:5), калі ў першым тайме замяніў траўмаванага Радзівона Сямука.

У першай палове 2020 года зноў гуляў за дубль, а ў ліпені быў аддадзены ў арэнду «Гомелю»[3].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014 Д2 Славія Беларусь 3 -5
2015 Д2 Хімік Беларусь 19 -29
2016 дубль Славія Беларусь 18 -32
2017 дубль Славія Беларусь 14 -14
2018 (1) Д2 Славія Беларусь 2 -0
2018 (2) Д2 Граніт Беларусь 1 -4
2019 Д1 Славія Беларусь 1 -5
2020 дубль Славія Беларусь 12 -17

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]