Кірыл Васілевіч Леановіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Кірыл Леановіч)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Кірыл Леановіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Васілевіч Леановіч
Нарадзіўся 21 красавіка 1998(1998-04-21)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 19
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2016 — 2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2016   Беларусь Ашмяны-БДУФК 13 (1)
2017   Беларусь Смалявічы-СТІ 18 (1)
2018   Беларусь Ліда 16 (1)
2019 Беларусь Ліда 27 (6)
2020 — Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2020.


Кірыл Леановіч (нар. 21 красавіка 1998, Жодзіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец жодзінскага футбола, пачынаў выступаць за дубль мясцовага «Тарпеда-БелАЗ», аднак неўзабаве апынуўся ў структуры мінскага «Дынама». У другой палове 2016 года гуляў у арэндзе за «Ашмяны-БДУФК», аднак не выратаваў клуб ад вылету ў Другую лігу. У пачатку 2017 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[2] і ў сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы-СТІ»[3]. У складзе «Смалявічаў-СТІ» звычайна выхадзіў на замену, дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2018 года быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[4]. У лістападзе 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[5], аднак у пачатку 2019 года далучыўся да «Ліды» на трывалай аснове. Замацаваўся ў складзе каманды, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[6].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Тарпеда-БелАЗ Беларусь 10 0
2016 (2) Д2 Ашмяны-БДУФК Беларусь 13 1
2017 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 18 1
2018 Д2 Ліда Беларусь 16 1
2019 Д2 Ліда Беларусь 27 6

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]