Латвійская марская акадэмія
Латвійская марская акадэмія | |
---|---|
лат.: Latvijas Jūras akadēmija | |
![]() | |
Арыгінальная назва | лат.: Latvijas Jūras akadēmija |
Міжнародная назва | англ.: Latvian Maritime Academy |
Заснаваны | 1989 |
Студэнты | 1 000 |
Размяшчэнне | Рыга |
Сайт | latja.lv |
![]() |
Латвійская марская акадэмія (лат.: Latvijas Jūras akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснавана 1 кастрычніка 1989 года як філіял завочнага аддзялення Калінінградскага інстытута рыбнай прамысловасці ў Латвійскай ССР. У ліпені 1990 года атрымала статус факультэта Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта, у студзені 1993 года стала самастойнай вучэльняй. У тым жа годзе акадэмія была аб'яднаная з Рыжскім мараходным вучылішчам, перамясціўшыся ў яго будынак па адрасе: бульвар Кронвалда, 6.
Струкура[правіць | правіць зыходнік]
- Аддзяленне марскога транспарту
- Аддзяленне кіравання партамі і суднаходствам
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Латвійская марская акадэмія