Інстытут транспарту і сувязі
| Інстытут транспарту і сувязі | |
|---|---|
| лат.: Transporta un sakaru institūts | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | лат.: Transporta un sakaru institūts |
| Міжнародная назва | англ.: Transport and Telecommunication Institute |
| Заснаваны | 1999 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рыга |
| Сайт | tsi.lv |
Інстытут транспарту і сувязі (лат.: Rīgas Aeronavigācijas institūts) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут транспарту і камунікацый заснаваны ў 1999 годзе, з’яўляецца пераемнікам часткі праграм і навукова-выкладчыцкай традыцыі Рыжскага авіяцыйнага ўніверсітэта. Акрэдытаваны ў Латвіі на нявызначаны перыяд часу. Статут вучэльні зацверджаны Кабінетам Міністраў Латвійскай Рэспублікі. Інстытут акрэдытаваны некалькімі міжнароднымі арганізацыямі. Выпускнікі атрымліваюць дыпломы дзяржаўнага ўзору. Інстытут таксама ўключаны ў каталог Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ІКАО).
Вучэльня рыхтуе ўсе тыпы і ўзроўні спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй: бакалаўраў, магістраў і дактароў. На трох факультэтах абітурыентам прапануецца 18 адукацыйных праграм, сярод якіх інфарматыка, электроніка, тэлекамунікацыі, інфармацыйныя сістэмы, робататэхніка і інш. Факультэт транспарту і лагістыкі рыхтуе спецыялістаў па наступных спецыяльнасцях: камерцыйная эксплуатацыя транспарту, транспарт і бізнес-лагістыка, тэхнічная эксплуатацыя авіяцыйнага транспарту, авіяцыйны транспарт і інш. Таксама факультэт менеджменту і эканомікі рыхтуе спецыялістаў па эканоміцы, кіраванню бізнесам і кіраванню нерухомасцю і інш.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Сайт установы Архівавана 10 верасня 2020.
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286