Латвійская хрысціянская акадэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Латвійская хрысціянская акадэмія
лат.: Latvijas Kristīgā akadēmija
Арыгінальная назва лат.: Latvijas Kristīgā akadēmija
Міжнародная назва англ.: Latvian Christian Academy
Заснаваны 1993
Тып прыватная ВНУ
Размяшчэнне Юрмала
Сайт kra.lv

Латвійская хрысціянская акадэмія (лат.: Latvijas Kristīgā akadēmija) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Юрмале.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня заснаваная 12 мая 1993 года ў мясцовасці Булдуры ў Юрмале. У акадэміі вучацца студэнты ўсіх хрысціянскіх канфесій. Заснавальнікам універсітэта з’яўляецца Скайдрытэ Гутмане. Акадэмія з’яўляецца камерцыйнай кампаніяй — таварыствам з абмежаванай адказнасцю.

Акадэмія — гэта ўстанова акадэмічнай і прафесійнай вышэйшай адукацыі і навукі, дзе абітурыенты маюць права вучыцца пасля атрымання сярэдняй адукацыі. У Акадэміі рэалізуюцца акадэмічныя і прафесійныя навучальныя праграмы. Пасля засваення навучальных праграм прысуджаецца ступень бакалаўра і магістра.

У 1997 годзе акадэмія атрымала дзяржаўную акрэдытацыю, а ў 1998 годзе адбыўся яе першы выпуск. У 2002 годзе акадэмія пачала ўзнагароджваць тытулам ганаровага доктара грамадзян Латвіі і замежнікаў. У 2003 годзе вучэльня стала членам Вялікай хартыі еўрапейскіх універсітэтаў.

Адукацыйныя праграмы:

  • Біблейскае мастацтва
  • Тэалогія
  • Дабрачынная сацыяльная праца
  • Сацыяльная праца
  • Упраўленне сацыяльным прадпрымальніцтвам
  • Нагляд

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]