Лютэранская акадэмія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лютэранская акадэмія
лат.: Lutera akadēmija
Арыгінальная назва лат.: Lutera akadēmija
Заснаваны 1997
Тып рэлігійная ВНУ
Размяшчэнне Рыга
Сайт luteraakademija.lv

Лютэранская акадэмія або Акадэмія Лютэра Латвійскай евангельска-лютэранскай царквы (лат.: Latvijas Evaņģēliski luteriskās baznīcas Lutera akadēmija) — вышэйшая навучальная ўстанова Латвійскай евангельска-лютэранскай царквы, якая знаходзіцца ў Рызе.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе ў Латвійскім універсітэце быў створаны тэалагічны факультэт, які ў 1938 годзе быў перайменаваны ў факультэт евангельскай тэалогіі. Пасля пачатку савецкай акупацыі Латвіі 22 жніўня 1940 года тэалагічны факультэт Латвійскага універсітэта быў зачынены, усе выкладчыкі звольнены і ўсе студэнты адлічаны з універсітэта. Арцыбіскуп Латвійскай евангельска-лютэранскай царквы Яніс Матуліс, абраны ў лютым 1969 годзе, здолеў дамагчыся адкрыцця Рыжскай духоўнай семінарыі, якая была ўжо цалкам аддзелена ад ўніверсітэта.

Падчас аднаўлення незалежнасці Латвіі 1 чэрвеня 1990 года Латвійскі ўніверсітэт аднавіў дзейнасць тэалагічнага факультэта. 1 лютага 1997 года Латвійская акадэмія навук стварыла асобную Лютэранскую акадэмію, якая ў 2012 годзе атрымала дзяржаўную акрэдытацыю на праграмы навучання па тэалогіі і царкоўнай музыцы. У 2012 годзе акадэмія ўстанавіла плату за навучанне.

У цяперашні час у акадэміі ёсць тры навучальныя праграмы:

  • Праграма па тэалогіі (4 гады). Яе выпускнікі атрымліваюць прафесійную ступень бакалаўра ў галіне тэалогіі.
  • Праграма па царкоўнай музыцы (4 гады). Яе выпускнікі атрымліваюць прафесійную ступень бакалаўра багаслоўя з прафесійнай кваліфікацыяй: царкоўная музыка.
  • Праграма навучання царкоўных служачых (2 гады).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]