Рэзэкненская тэхналагічная акадэмія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэзэкненская тэхналагічная акадэмія
лат.: Rēzeknes Tehnoloģiju akadēmija
Арыгінальная назва лат.: Rēzeknes Tehnoloģiju akadēmija
Міжнародная назва англ.: Rēzekne Academy of Technology
Заснаваны 1993
Размяшчэнне Рэзэкнэ
Сайт rta.lv

Рэзэкненская тэхналагічная акадэмія (лат.: Rēzeknes Tehnoloģiju akadēmija) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Рэзэкнэ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1925 годзе быў створаны Рэзекненскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут, які дзейнічаў на базе педагагічнай школы, створанай у 1922 годзе. Рэзэкненскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут меў пяцігадовы курс навучання, а з 1932 года - шасцігадовы. У студзені 1941 года Рэзэкненскі дзяржаўны настаўніцкі інстытут быў пераўтвораны ў Рэзэкненскі дзяржаўны педагагічны інстытут, атрымаўшы тры факультэты: фізіка-матэматычны, гістарычны, а таксама рускай мовы і літаратуры. Вучэльня была зачынена ў 1944 годзе пасля паўторнай акупацыі Рэзэкне Чырвонай Арміяй падчас Другой сусветнай вайны. У 1947 годзе пачала працаваць Рэзэкненская педагагічная школа, якая ў 1956 годзе была пераўтворана ў Рэзэкненскую школу-інтэрнат, а ў 1987 годзе - у Рэзэкненскую педагагічную школу.

1 верасня 1990 года ў памяшканні Рэзэкненскай педагагічнай школы першыя 100 студэнтаў Латгальскага філіяла Латвійскага ўніверсітэта пачалі навучанне ў галіне эканомікі і філалогіі. 28 жніўня 1992 года Першы сусветны латгальскі кангрэс прыняў рэзалюцыю аб стварэнні вышэйшай школы ў Рэзэкнэ. На падставе рашэння ўрада Латвійскай Рэспублікі 1 ліпеня 1993 года Рэзэкненская вышэйшая школа была створана на базе філіялаў Латвійскага ўніверсітэта і Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта. У 1995 годзе педагагічная школа была пераўтворана ў педагагічны факультэт Рэзэкненскай вышэйшай школы. У 2016 годзе Рэзекненская вышэйшая школа была перайменавана ў Рэзекненскую тэхналагічную акадэмію.

Струкура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інжынерны факультэт
  • Факультэт адукацыі, мовы і дызайну
  • Факультэт эканомікі і кіравання

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]