Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм
| Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм (ISMA) | |
|---|---|
| лат.: Informācijas sistēmu menedžmenta augstskola | |
| | |
| Арыгінальная назва | лат.: Informācijas sistēmu menedžmenta augstskola |
| Міжнародная назва | англ.: ISMA University of Applied Sciences |
| Заснаваны | 1994 |
| Студэнты | 3 000 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рыга |
| Сайт | isma.lv |
Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм (лат.: Informācijas sistēmu menedžmenta augstskola) — латвійская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм - гэта холдынгавая кампанія, якая забяспечвае поўны цыкл адукацыі: ад дашкольнай падрыхтоўкі, ў сярэдняй і вышэйшай школе (у тым ліку ў бакалаўрыяце і магістратуры) да дактарантуры. У структуру холдынгу ўваходзяць таксама 2 філіялы: Латгальскі філіял у Даўгаўпілсе і міжнародны філіял у Фергане (Узбекістан).
У 1994 годзе на базе былога Рыжскага авіяцыйнага ўніверсітэта ўзнікла некалькі прыватных вышэйшых навучальных устаноў, адной з якіх была Вышэйшая школа менеджменту інфармацыйных сістэм. Практычна адразу былі акрэдытаваныя 3 навучальных напрамкі: упраўленне прадпрымальніцкай дзейнасцю, інфармацыйныя сістэмы і турызм.
Сёння вучэльня з'яўляецца адной з самых папулярных прыватных вышэйшых навучальных устаноў сярод абітурыентаў у Латвіі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт установы
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ↑ Digital Science GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286