Рыжская школа бізнесу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыжская школа бізнесу
лат.: Rīgas Biznesa skola
Арыгінальная назва лат.: Rīgas Biznesa skola
Міжнародная назва англ.: Riga Business School
Заснаваны 1991
Размяшчэнне Рыга
Сайт rbs.lv

Рыжская школа бізнесу (лат.: Rīgas Biznesa skola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе і ўваходзіць у структуру Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Рыжская школа бізнесу - гэта ўстанова адукацыі Рыжскага тэхнічнага ўніверсітэта. Яна была створана ў 1991 годзе ў супрацоўніцтве з Дзяржаўным універсітэтам Нью-Ёрка ў Бафала (ЗША) і Універсітэтам Атавы ў Канадзе.

Рыжская школа бізнесу была першай у краінах Балтыі вышэйшай навучальнай установай, якая прапанавала праграмы МВА на англійскай мове, надаючы сваім выпускнікам міжнародна прызнаную ступень магістра дзелавога адміністравання. З 2012 года Рыжская школа бізнесу прапануе ступень бакалаўра міжнароднага бізнесу ў супрацоўніцтве з Нарвежскай школай бізнесу.

Школа мае каля 1 тысячы выпускнікоў праграм MBA, большасць з якіх займаюць кіруючыя пасады ў Латвіі і за мяжой. Вучэльня - адзіная школа ў краінах Балтыі, якая прапануе праграмы MBA ў паўночнаамерыканскім стылі як у галіне выкладання, так і ў структуры курса, якая змяшчае інтэнсіўныя тэматычныя даследаванні, працу ў групах і актыўны ўдзел у навучанні на працягу як мінімум двух гадоў.


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]