Рыжская вышэйшая юрыдычная школа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыжская вышэйшая юрыдычная школа
лат.: Rīgas Juridiskā augstskola
Арыгінальная назва лат.: Rīgas Juridiskā augstskola
Міжнародная назва англ.: Riga Graduate School of Law
Заснаваны 1994
Размяшчэнне Рыга
Сайт rgsl.edu.lv
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рыжская вышэйшая юрыдычная школа (лат.: Rīgas Juridiskā augstskola) — латвійская вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня створана ў 1998 годзе ўрадамі Швецыі і Латвіі сумесна з Фондам Сораса. Фармальна належыць Латвійскаму універсітэту (76 %) і Фонду Сораса (24 %).

Пагадненне аб стварэнні Рыжскай вышэйшай юрыдычнай школы было падпісана 18 сакавіка 1998 года. Фонд Сораса перадаў новастворанаму універсітэту будынак па вуліцы Альберта, 13. У жніўні 1999 года пачалося навучанне па магістарскай праграме "Права" са спецыялізацыяй "Міжнароднае і еўрапейскае права". З 2005 года ўстанова з'яўляецца незалежнай часткай Латвійскага ўніверсітэта.

У студзені 2006 года вучэльня атрымала бестэрміновую акрэдытацыю ў якасці вышэйшай навучальнай установы. У красавіку 2013 года доктарская праграма атрымала ліцэнзію ў супрацоўніцтве з юрыдычным факультэтам Універсітэта Капенгагена.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]