Вышэйшая банкаўская школа ў Рызе
| Вышэйшая банкаўская школа | |
|---|---|
| лат.: Banku augstskola | |
| | |
| Арыгінальная назва | лат.: Banku augstskola |
| Міжнародная назва | англ.: BA School of Business and Finance |
| Заснаваны | 1992 |
| Студэнты | 1 500 |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Рыга |
| Сайт | ba.lv |
Вышэйшая банкаўская школа (лат.: Banku augstskola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Установа адукацыі была заснавана ў 1992 годзе як Банкаўскі каледж пры Банку Латвіі і атрымала дзяржаўную акрэдытацыю ў якасці вышэйшай навучальнай установы ў 1997 годзе. Сёння яна прапануе адукацыйныя праграмы ў галіне эканомікі і прадпрымальніцтва, дзелавога адміністравання і фінансаў. Вучэльня рэалізуе 14 акрэдытаваных прафесійных праграм вышэйшай адукацыі. Нягледзячы на тое, што Вышэйшая банкаўская школа з'яўляецца дзяржаўнай установай вышэйшай адукацыі, яна не атрымлівае фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту, а працуе па прынцыпе самафінансавання. У структуры школы функцыянуюць цэнтр даследаванняў бізнесу і фінансаў, бізнес-інкубатар, асацыяцыя выпускнікоў і інш.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286