Лаік Рэмі
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
2 студзеня 1987[1][2][3] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Лаі́к Рэмі́ (фр.: Loïc Rémy; нар. 2 студзеня 1987, Рыё-ла-Пап, Францыя) — французскі футбаліст, нападнік турэцкага клуба «Адана Дэмірспор» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Рэмі пачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «АСПТТ Ліён». Там яго знайшлі скаўты клуба «Ліён», якія запрасілі маладога футбаліста да сябе. Пасля некалькіх гадоў у акадэміі клуба 11 кастрычніка 2006 года Рэмі падпісаў свой першы прафесійны кантракт тэрмінам на 3 гады. Праз 3 дні, 14 кастрычніка, дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Сент-Эцьена», замяніўшы на 73 хвіліне Сільвена Вільтора. У 2008 годзе, не маючы дастатковай гульнявой практыкі, Лаік на правах арэнды перайшоў у склад клуба «Ланс».
5 чэрвеня 2008 года Рэмі перайшоў у склад «Ніцы». Сума трансферу склала 8 млн еўра, стаўшы найбуйнейшай у гісторыі клуба[4]. Ігрок дэбютаваў у складзе новай каманды 9 жніўня ў матчы супраць «Гаўра», у якім яго каманда трывала паражэнне з лікам 0:1. У наступных 6 гульнях Рэмі забіў 6 галоў, у лік якіх увайшоў мяч у браму свайго былога клуба, «Ліёна». Надалей Лаік паказваў выдатную гульню, дзякуючы чаму быў запрошаны ў «Марсель». Сума трансферу не была выкрытая, аднак, паводле некаторых звестак, яна ацэньваецца ў 15 млн еўра[5].
13 студзеня 2013 года Рэмі афіцыйна далучыўся да складу англійскага клуба «Куінз Парк Рэйнджэрс», які на той час імкнуўся захаваць месца ў Прэм’ер-лізе, аднак паводле вынікаў сезона клуб вылецеў у дывізіён ніжэй. 5 жніўня ігрок на правах арэнды перайшоў у клуб «Ньюкасл Юнайтэд». Пасля цудоўных выступаў за «Ньюкасл» у 2014 годзе ігрок вярнуўся ў «Куінз Парк Рэйнджэрс», які зноў патрапіў у Прэм’ер-лігу, аднак у хуткім часе перайшоў у «Чэлсі». У лонданскім клубе Лаік стаў звычайна выхадзіць на замену Дыегу Коста ў канцы матча.
30 жніўня 2016 года на правах арэнды перайшоў у «Крыстал Пэлас»[6]. 1 верасня 2017 года, пакінуўшы «Чэлсі», падпісаў двухгадовы кантракт з іспанскім «Лас-Пальмасам»[7]. У студзені 2018 года з-за канфлікту з галоўным трэнерам адправіўся ў арэнду ў «Хетафэ»[8]. У ліпені 2018 года стаў іграком «Ліля»[9].
У жніўні 2020 года перайшоў у турэцкі «Рызеспор», а ў лютым 2022 года далучыўся да клуба «Адана Дэмірспор».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
24 сакавіка 2008 года з-за траўмы Цьеры Анры Рэмі ўпершыню быў выкліканы ў склад зборнай Францыі на таварыскія гульні супраць зборнай Англіі і Малі. Рэмі выйшаў на поле ў матчы супраць зборнай Малі, замяніўшы на 54-й хвіліне сустрэчы Саміра Насры. 9 кастрычніка 2010 года Лаік забіў першы мяч за зборную, паразіўшы браму зборнай Румыніі ў адборачным раўндзе да чэмпіянату Еўропы 2012.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Ліён»:
- Чэмпіён Францыі (2): 2007, 2008
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2007
«Марсель»:
- Уладальнік Кубка французскай лігі: 2011
- Уладальнік Суперкубка Францыі: 2011
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі: 2015
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
Зноскі
- ↑ Loïc Rémy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LOIC REMY // Argentine Soccer Database
- ↑ Loïc Rémy // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Nice: Arrivée de Rémy Архівавана 29 мая 2009.. Football365
- ↑ Marseille set to seal £12.4m deal for Nice striker Loïc Rémy. The Guardian.
- ↑ «Кристал Пэлас» арендовал у «Челси» Реми. by.tribuna.com.
- ↑ Реми подписал двухлетний контракт с «Лас-Пальмас». by.tribuna.com.
- ↑ Реми перешел в «Хетафе». by.tribuna.com.
- ↑ Лоик Реми перешел в «Лилль». by.tribuna.com.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лаік Рэмі
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Рона
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Францыі
- Ігракі зборнай Францыі па футболе
- Ігракі ФК Адана Дэмірспор
- Ігракі ФК Рызеспор
- Ігракі ФК Ліль
- Ігракі ФК Хетафэ
- Ігракі ФК Лас-Пальмас
- Ігракі ФК Крыстал Пэлас
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Куінз Парк Рэйнджэрс
- Ігракі ФК Ньюкасл Юнайтэд
- Ігракі ФК Алімпік Марсель
- Ігракі ФК Ніца
- Ігракі ФК Ланс
- Ігракі ФК Алімпік Ліён