Патрыс Эўра

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Патрыс Эўра
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Патрыс Лацір Эўра
Нарадзіўся 15 мая 1981(1981-05-15)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства  Францыя
Рост 173 см
Вага 74 кг
Пазіцыя левы абаронца, левы паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1992—1993 Францыя Лез-Юліс
1993—1997 Францыя Брэціньі
1997—1998 Францыя Пары Сен-Жэрмен
Клубная кар’ера[* 1]
1998—1999 Італія Марсала 24 (3)
1999—2000 Італія Монца 3 (0)
2000—2002 Францыя Ніца 40 (1)
2000—2001   Францыя Ніца B 18 (1)
2002—2006 Францыя Манака 120 (1)
2006—2014 Англія Манчэстэр Юнайтэд 273 (7)
2014—2017 Італія Ювентус 53 (3)
2017 Францыя Алімпік Марсель 15 (1)
2018 Англія Вест Хэм Юнайтэд 5 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2002—2003 Францыя Францыя (да 21) 11 (0)
2004—2016 Францыя Францыя 81 (0)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 лістапада 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патры́с Лаці́р Эўра́ (фр.: Patrice Latyr Evra; нар. 15 мая 1981, Дакар, Сенегал) — былы французскі футбаліст сенегальскага паходжання, левы абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2004—2016).

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Патрыс нарадзіўся ў сям’і дыпламата. У шасцігадовым узросце ён з бацькамі перабраўся з Сенегала ў Еўропу. З 1984 па 1998 гады жыў з бацькамі ў прыгарадзе Парыжа. У Патрыса было ўвогуле 25 братоў і сясцёр, хоць двое з іх загінулі[3].

З’яўляючыся падлеткам, Эўра гуляў на пазіцыі нападніка за моладзевы склад «Пары Сен-Жэрмен».

«Манака»[правіць | правіць зыходнік]

У 1998—2000 гадах гуляў у Італіі, пазней вярнуўся ў Францыю, стаўшы іграком «Ніцы». У 2002 годзе перайшоў у «Манака», з якім у 2004 годзе дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў.

«Манчэстэр Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе стаў іграком «Манчэстэр Юнайтэд», дзе гуляў на працягу 8 гадоў. Па выніках сезонаў 2006/07, 2008/09 і 2009/10 Эўра ўваходзіў у сімвалічную зборную 11 найлепшых ігракоў Прэм’ер-лігі па версіі Прафесійнай футбольнай асацыяцыі.

«Ювентус»[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 2014 года перайшоў у «Ювентус», падпісаўшы двухгаовы кантракт. У чэрвені 2016 года падоўжыў пагадненне яшчэ на год, аднак у новым сезоне страціў месца ў асноўным складзе, правёўшы ў чэмпіянаце Італіі толькі 6 матчаў.

«Марсель»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2017 года перайшоў у «Марсель». 2 лістапада 2017 года, перад матчам Лігі Еўропы супраць «Віторыю», Эўра нанёс удар нагой заўзятару, за што атрымаў чырвоную картку яшчэ да пачатку матча. 10 лістапада УЕФА дыскваліфікавала Эўра за гэты ўчынак да чэрвені 2018 года, пасля чаго яго кантракт з «Марселем» быў разарваны[4].

«Вест Хэм Юнайтэд»[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2018 года падпісаў кантракт з «Вест Хэм Юнайтэд» да канца сезона 2017/18[5]. У маі 2018 года «Вест Хэм Юнайтэд» абвясціў аб раставанні з абаронцам[6].

У ліпені 2019 года, пасля праведзенага без клуба сезона, абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Манака»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Ювентус»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]