Ларан Касельні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Ларан Касельні
Koscielny France.jpg
Агульная інфармацыя
Мянушка Бос
Нарадзіўся 10 верасня 1985(1985-09-10)[1] (34 гады)
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Рост 186 см
Вага 75 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Бардо
Нумар 6
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1993 — 1995 Францыя Цюль Карэз
1995 — 1997 Францыя Галіўшы
1997 — 1998 Францыя Цюль Карэз
1998 — 2002 Францыя Галіўшы
2002 — 2003 Францыя Лімож
2003 — 2004 Францыя Генгам
Клубная кар’ера*
2004 — 2007 Францыя Генгам 41 (0)
2007 — 2009 Францыя Тур 67 (6)
2009 — 2010 Францыя Лар’ян 35 (3)
2010 — 2019 Англія Арсенал 255 (22)
2019 — Францыя Бардо
Нацыянальная зборная**
2011 — 2018 Францыя Францыя 51 (1)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 жніўня 2019.

Ларан Касельні (фр.: Laurent Koscielny; нар. 10 верасня 1985, Цюль, Францыя) — французскі футбаліст польскага паходжання, абаронца клуба «Бардо» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Ларан пачаў займацца футбалам у шэрагу маленькіх клубаў, перш чым у 18 гадоў да яго не выказаў цікавасць клуб «Генгам», дзе пачалася яго прафесійная кар’ера. У 2007 годзе ігрок далучыўся да складу «Тура», дзе ў сезоне 2008/09 у чэмпіянаце Лігі 2 увайшоў у склад сімвалічнай зборнай[2]. Дзякуючы гэтаму поспеху, наступны сезон ігрок пачаў у шэрагах клуба з вышэйшай лігі Францыі «Лар’яна». Брэтонскі клуб выклаў 1,7 млн еўра за перспектыўнага абаронцу.

У час летняга трансфернага акна ў чэрвені 2010 года з’явілася інфармацыя, што ў паслугах Касельні зацікаўлены англійскі «Арсенал», які быў гатовы заплаціць «Лар’яну» за таленавітага абаронцу 8,45 млн еўра. 5 ліпеня французская газета «Ouest-France» апублікавала паведамленне аб тым, што Касельні трэніруецца з рэзервовым і моладзевым складам «кананіраў», чакаючы, пакуль клуб афіцыйна абвясціць пра яго трансфер. Праз два дні, 7 ліпеня, «Арсенал» пацвердзіў пераход Ларана ў каманду[3]. У новым клубе француз атрымаў шосты нумар, які раней насіў іншы цэнтральны абаронца Філіп Сендэрос, які перайшоў у «Фулхэм» тым жа летам. Галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер сказаў, што вырашыў набыць Касельні з-за яго росту, бо іншыя цэнтральныя абаронцы саступалі супернікам па гэтаму параметру. У афіцыйнай сустрэчы Касельні дэбютаваў у матчы першага тура англійскай Прэм’ер-лігі супраць «Ліверпула». Падчас матча Ларан атрымаў дзве жоўтыя карткі і быў выдалены на пятай кампенсаванай да другога тайма хвіліне, прычым абедзве ён атрымаў ужо па заканчэнні 90 хвілін.

24 ліпеня 2012 года Касельні, не зважаючы на цікавасць з боку «Барселоны»[4], падпісаў новы кантракт з «Арсеналам»[5].

У 2018 года, пасля таго як завяршыў кар’еру Пер Мертэзакер, стаў капітанам «Арсенала». У ліпені 2019 года, маючы адзін год да заканчэння кантракта, адмовіўся ехаць з «Арсеналам» на перадсезонны збор у ЗША і застаўся ў Вялікабрытаніі. У жніўні 2019 года перайшоў у

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Да 26-гадовага ўзросту Касельні не быў зайграны ні за якую зборную. Дзякуючы свайму польскаму паходжанню, гэта значыць дзед іграка быў палякам, які з’ехаў у Францыю на сталае жыццё, меў права выступаць за зборную Польшчы, але не аформіў польскага грамадзянства. У шэрагу інтэрв’ю ён, прызнаючы польскае паходжанне праз дзеда, заяўляў, што не адчувае сувязі з Польшчай і адчувае сябе толькі французам[6].

3 лютага 2011 года Касельні атрымаў выклік у зборную Францыі на таварыскі матч супраць зборнай Бразіліі[7], аднак правёў гэты матч на лаўцы запасных. 11 лістапада 2011 года ён дэбютаваў у зборнай, пачаўшы гульню супраць зборнай ЗША ў стартавым складзе. Матч скончыўся з лікам 1:0 на карысць французаў. Ларан быў уключаны ў канчатковую заяўку зборнай на чэмпіянат Еўропы 2012. Падчас матчаў групавога раўнда ён не трапляў у асноўны склад, аднак згуляў у чвэрцьфінале, дзе французы саступілі зборнай Іспаніі з лікам 0:2. Аднак, нягледзячы на выніковы лік, Ларан прадэманстраваў упэўненую гульню[8] і быў названы найлепшым іграком матча французскай прэсай.

У 2014 годзе Ларан далучыўся да зборнай Францыі на чэмпіянаце свету па футболе. Дэбют на сусветным першынстве прыпаў на матч другога тура супраць зборнай Швейцарыі, калі Ларан выйшаў на замену замест траўмаванага Мамаду Сако.

Перад чэмпіянатам свету 2018 абвясціў аб завяршэнні міжнароднай кар’еры пасля турніру, аднак з-за траўмы так і не паехаў на яго. Зборная Францыі ў выніку стала чэмпіёнам свету.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Арсенал»:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]