Антуан Грызман
![]() | ||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 сакавіка 1991[1][2][…] (31 год) |
|||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 176 см[4] | |||||||||||||||
Вага | 67 кг[4] | |||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік, атакуючы паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 8 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
![]() |
Антуа́н Грызма́н (фр.: Antoine Griezmann; нар. 21 сакавіка 1991, Макон, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда (у арэндзе з «Барселоны») і нацыянальнай зборнай Францыі. Гуляе на пазіцыі левага вінгера, але здольны згуляць і форварда.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Сваю футбольную кар’еру ён, як і яго бацька, пачаў у родным горадзе[5]. Аднак выступы ў правінцыйнай камандзе не маглі спрыяць развіццю іграка. Таму бацька вазіў свайго сына на прагляды ў больш вядомыя калектывы. Але, валодаючы сціплымі антрапаметрычнымі дадзенымі, Антуан атрымліваў адмову ва ўсіх моладзевых акадэміях. Аднак у канчатковым выніку Антуанам зацікавіўся іспанскі «Рэал Сасьедад».
«Рэал Сасьедад»[правіць | правіць зыходнік]
Галоўны трэнер «Рэала Сасьедад» Марцін Ласартэ прыцягнуў Грызмана да трэніровак з асноўным складам перад сезонам 2009/10. У чатырох таварыскіх сустрэчах француз забіў 5 мячоў, што абумовіла яго далейшы лёс. З-за страты асноўных футбалістаў, пазіцыя на левым флангу паўабароны апынулася вакантнай, і Грызман атрымаў свой шанц і спаўна ім скарыстаўся, стаўшы з часам асноўным іграком каманды.
«Атлетыка»[правіць | правіць зыходнік]
28 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Атлетыка» дасягнуў пагаднення з клубам «Рэал Сасьедад» на пераход Грызмана. Як мяркуецца, мадрыдскі клуб заплаціў за іграка каля 30 млн еўра[6]. Антуан прайшоў медыцынскае абследаванне ў той жа дзень і 29 ліпеня падпісаў кантракт на шэсць гадоў[7].
«Барселона»[правіць | правіць зыходнік]
У ліпені 2019 года, пасля выплаты адступных у памеры 120 млн еўра, перайшоў у «Барселону»[8].
Вяртанне ў «Атлетыка»[правіць | правіць зыходнік]
У жніўні 2021 года вярнуўся ў «Атлетыка» на правах арэнды на сезон 2021/22, з магчымасці падаўжэння яшчэ на адзін сезон і абавзацельствам выкупу за 40 млн еўра[9].
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
27 лютага 2014 года Грызман атрымаў выклік у галоўную каманду Францыі, якой кіруе Дзідзье Дэшам, на таварыскі матч супраць зборнай Нідэрландаў на Стад дэ Франс[10]. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай 5 сакавіка, выйшаўшы ў стартавым складзе і згуляўшы 68 хвілін.
13 мая ён увайшоў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[11]. 1 чэрвеня, гуляючы супраць зборнай Парагвая ў Ніцы, Антуан забіў свой першы гол за Францыю, адкрыўшы лік, аднак гульня скончылася з лікам 1:1.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Атлетыка»:
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2014
- Пераможца Лігі Еўропы: 2018
- Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2018
«Барселона»:
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2021
Францыя:
- Чэмпіён свету: 2018
- Пераможца Лігі нацый УЕФА: 2021
Зноскі
- ↑ Antoine Griezmann // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Antoine Griezmann // GeneaStar
- ↑ Antoine Griezmann // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
- ↑ 4,0 4,1 http://www.atleticodemadrid.com/jugadores/antoine-griezmann-2014-2015
- ↑ «Griezmann: Un rêve de porter le maillot bleu» Архівавана 29 чэрвеня 2010.. French Football Federation
- ↑ Antoine Griezmann signs six-year deal at Atletico Madrid as he completes £24million move to the Spanish champions. Mail Online.
- ↑ Welcome, Griezmann! Архівавана 31 ліпеня 2014.. Atlético Madrid.
- ↑ «Барселона» объявила о трансфере Гризманна. Отступные – 800 миллионов евро. by.tribuna.com.
- ↑ Футбол. "Атлетико" арендовал Антуана Гризманна с обязательством выкупа игрока за 40 млн евро. pressball.by.
- ↑ Nasri out, Griezmann in for France. ESPN
- ↑ World Cup 2014: Samir Nasri and Gael Clichy not in France squad. BBC Sport.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Антуан Грызман