Марган Шнедэрлен
| | |||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
8 лістапада 1989[1][2] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
||||||||||||||||||||||||
| Рост | 181 см | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Марган Шнедэрлен (фр.: Morgan Schneiderlin; нар. 8 лістапада 1989, Зельвілер, Эльзас) — французскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Кіфісія». Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2014—2015).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Марган пачаў кар’еру ў акадэміі французскага «Страсбура», за які выступаў да 2008 года. Пасля гуляў за англійскі клуб «Саўтгемптан», у якім правёў 7 сезонаў. У ліпені 2015 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 25 млн фунтаў, а праз 18 месяцаў, у студзені 2017 года, за 20 млн фунтаў быў прададзены ў «Эвертан».
У чэрвені 2020 года перайшоў у «Ніцу». У студзені 2023 года на правах арэнды далучыўся да аўстралійскага клуба «Вестэрн Сідней Уондэрэрс». Па заканчэнні сезона 2022/23 пакінуў «Ніцу». У жніўні 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім «Каньяспорам», аднак ужо праз 10 дзён ён быў разарваны. У верасні 2023 года стаў іграком грэчаскай «Кіфісіі».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за зборныя Францыі ўсіх узростаў, пачынаючы са зборнай да 16 гадоў. У 2014 годзе дэбютаваў за першую зборную Францыі і згуляў на чэмпіянаце свету.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Morgan Schneiderlin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ MORGAN SCHNEIDERLIN // Argentine Soccer Database
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Ніжні Рэйн
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Францыі
- Ігракі зборнай Францыі па футболе
- Ігракі ФК Страсбур
- Ігракі ФК Саўтгемптан
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Эвертан
- Ігракі ФК Ніца
- Ігракі ФК Вестэрн Сідней Уондэрэрс
- Ігракі ФК Кіфісія