Бакары Санья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Бакары Санья
Bacary Sagna vs West Ham 2010.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Бакары Санья
Нарадзіўся 14 лютага 1983(1983-02-14) (34 гады)
Санс, Бургундыя, Францыя
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 176 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар'ера
Моладзевыя клубы
2002 — 2004 Сцяг Францыі Асер
Клубная кар'ера*
2004 — 2007 Сцяг Францыі Асер 89 (0)
2007 — 2014 Сцяг Англіі Арсенал (Лондан) 213 (4)
2014 — 2017 Сцяг Англіі Манчэстэр Сіці 54 (0)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2006 Сцяг Францыі Францыя (да 21) 12 (1)
2007 — Сцяг Францыі Францыя 65 (0)
Міжнародныя медалі
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Францыя 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 31 мая 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 31 мая 2017.

Бакары Санья (фр.: Bacary Sagna; нар. 14 лютага 1983, Санс) — французскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Францыі.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

«Асер»[правіць | правіць зыходнік]

Бакары Санья згуляў за «Асер» 87 матчаў у чэмпіянаце Францыі і быў уключаны ў склад, які выйграў Кубак Францыі ў 2005 годзе. Таксама ён гуляў у Кубку УЕФА ў кожным з трох сезонаў, калі ён быў футбалістам асноўнага складу. Бакары згуляў 17 матчаў у гэтым турніры. Таксама ён быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату Францыі як правы абаронца.

«Арсенал»[правіць | правіць зыходнік]

12 ліпеня 2007 года Бакары Санья перайшоў з «Асера» у лонданскі «Арсенал». Яму далі футболку пад нумарам 3, якую да яго насіў Эшлі Коўл, які цяпер гуляе за лонданскі «Чэлсі». 19 ліпеня ён дэбютаваў за новы клуб у таварыскім матчы супраць турэцкага клуба «Генчлербірлігі», якую «Арсенал» упэўнена выйграў 3:0. У Прэм'ер-лізе Санья зайграў з 1-га тура ў матчы супраць «Фулхэма» («Арсенал» перамог 2:1). Санья ў большасці выпадкаў гуляў правага абаронцу, хоць ён таксама мог згуляць і ў цэнтры, і на левым флангу, і нават у паўабароне. Са сваім прыходам, ён зрушыў свайго новага аднаклубніка Эмануэля Эбуэ на ролю правага паўабаронцы.

3 лютага 2008 года Бакары Санья стаў аўтарам галявой перадачы на Эмануэля Адэбаёра ў гульні супраць «Манчэстэр Сіці», калі «Арсенал» выйграў 3:1.

23 сакавіка 2008 года Бакары забіў свой першы гол у складзе «кананіраў». Пасля падачы вуглавога ён відушча прабіў галавой у браму лонданскага «Чэлсі». Аднак гэты гол не выратаваў «Арсенал» ад паражэння з лікам 1:2.

«Манчэстэр Сіці»[правіць | правіць зыходнік]

12 чэрвеня 2014 года было абвешчана аб пераходзе Санья ў «Манчэстэр Сіці». У маі 2017 года манчэстэрскі клуб абвясціў, што не будзе падаўжаць кантракт ў абаронцам, які заканчваўся ўлетку[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]