Мацьё Вальбуэна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Мацьё Вальбуэна
Mathieu Valbuena 2019.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 верасня 1984(1984-09-28)[1][2] (37 гадоў)
Грамадзянства Flag of France.svg Францыя
Рост 167 см
Вага 58 кг
Пазіцыя вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Алімпіякос
Нумар 28
Маладзёжныя клубы
Францыя Бардо
2002—2004 Францыя Лангон-Кастэтс
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Францыя Лібурн-Сен-Сёрэн 53 (10)
2006—2014 Францыя Алімпік (Марсель) 231 (26)
2014—2015 Расія Дынама (Масква) 29 (6)
2015—2017 Францыя Алімпік (Ліён) 56 (9)
2017—2019 Турцыя Фенербахчэ 51 (10)
2019— Грэцыя Алімпіякос (Пірэй)
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2015 Францыя Францыя 52 (8)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 11 кастрычніка 2015
Commons-logo.svg Мацьё Вальбуэна на Вікісховішчы

Мацьё Вальбуэна (фр.: Mathieu Valbuena; нар. 28 верасня 1984, Бруж, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца грэчаскага клуба «Алімпіякос» і ыбыл ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. З’яўляецца атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасцю, тэхнічнымі здольнасцямі і чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі веласіпед» (фр.: Le Petit Vélo)[4].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Вальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафесійным клубе «Бардо». Пасля двух сезонаў у «Бардо» ён далучыўся да аматарскага клуба «Лангон-Кастэ» ў пяты дывізіён французскага футбола. У 2004 годзе далучыўся да клуба «Лібурн», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне французскага футбола.

У сезоне 2006 года клуб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы іграком года лігі, што зацікавіла некалькіх прафесійных клубаў Лігі 2 і Лігі 1.

«Алімпік» Марсель[правіць | правіць зыходнік]

9 чэрвеня 2006 года Вальбуэна падпісаў свой першы прафесійны кантракт пасля ўзгаднення з пераходам у клуб «Алімпік» з Марселя. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клубам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб 15 ліпеня 2006 года ў матчы трэцяга раўнда Кубка Інтэртота супраць украінскага клуба «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб у розыгрышу французскай лігі 19 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Валансьена», выйшаўшы на змену[7]. 19 мая 2007 года Вальбуэна забіў свой першы прафесійны гол у матчы супраць клуба «Сент-Эцьен», а яго каманда перамагла ў той сустрэчы з лікам 2:1.

«Дынама» Масква[правіць | правіць зыходнік]

2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Замацаваўся ў аснове маскоўскага клуба і быў прызнаны аматарамі найлепшым футбалістам «Дынама» ў сезоне 2014/15. Улетку 2015 года, з-за выключэння «Дынама» з еўракубкаў і скарачэння бюджэту, цікавасць да Вальбуэна стаў праяўляць ліёнскі «Ліён». 11 жніўня падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам[8].

«Фенербахчэ»[правіць | правіць зыходнік]

У чэрвені 2017 года перайшоў у турэцкі клуб «Фенербахчэ»[9]. У маі 2019 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона і неўзабаве падпісаў кантракт з грэчаскім «Алімпіякосам»[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Вальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым не менш, пасля яго ўражлівых выступаў у «Марселі», ён быў выкліканы да нацыянальнай каманды трэнерам Раймонам Даменекам на матчы супраць зборных Англіі і Малі ў сакавіку 2008 года[11], але з-за траўмы Мацьё быў вымушаны прапусціць гульні.

Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў маі 2010 года, калі ён быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Францыя Алімпік Марсель:

Грэцыя Алімпяікос:

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Вальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бруж у дэпартаменце Жыронда, яго маці завуць Брыджыт, а бацьку — Карлас[13]. Ён мае іспанскае паходжанне праз свайго бацьку, які родам з горада Вальядалід.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]