Людзікоўская мова
| Людзікоўская мова | |
|---|---|
| | |
| Саманазва | lyydin kiel', l'yyd'ikiel' |
| Краіны | Расія, Фінляндыя |
| Рэгіёны | Карэлія, Цвярская вобласць, был. Савалакс (Паўночная Карэлія), был. Выбаргская ці Паўднёвая Карэлія, Маскоўская вобласць, Валагодская вобласць |
| Афіцыйны статус | Рэспубліка Карэлія, Фінляндыя |
| Агульная колькасць носьбітаў | 5 000 |
| Статус | сур’ёзная пагроза[d][1] |
| Класіфікацыя | |
| Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
| Пісьменнасць | лацінскае пісьмо і Karelian alphabets[d] |
| Моўныя коды | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2 | — |
| ISO 639-3 | lud |
| Atlas of the World’s Languages in Danger | 385 |
| Ethnologue | lud |
| ELCat | 3385 |
| IETF | lud |
| Glottolog | ludi1246 |
Людзікоўская мова (lyydin kiel', l'yyd'ikiel) — мова прыбалтыйска-фінскай падгрупы фіна-волжскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і, на якой размаўляе лакальная група карэлаў людзікі. Часта разам з уласнакарэльскай, лівікоўскай карэльскай і цвярской карэльскай мовамі лічыцца адной з гаворак агульнай карэльскай мовы. Як і іншыя карэльскія мовы, людзікоўская карэльская мова мае свой уласны літаратурны стандарт.
На людзікоўскай мове размаўляюць на ўсходнім поўдні рэспублікі Карэлія, у раёне заходняга ўзбярэжжа Анежскага возера — на тэрыторыі Кандапожскага, Пражынскага і Прыанежскага раёнаў.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Пісьмовасць
[правіць | правіць зыходнік]Да XIX ст. кнігавыданне на карэльскай мове практычна не вялося, пакуль у 1820 годзе кірылічным шрыфтам не было выдадзена Евангелле паводле Мацвея. У гэтыя часы не існавала адзінага літаратурнага стандарту і арфаграфіі мовы, у выніку чаго алфавіты розных выданняў адрозніваліся адзін ад аднаго.
У савецкія часы, у 1931 годзе для карэльскай мовы быў створаны лацінскі алфавіт, але ў 1937 годзе ён быў зноў пераведзены на кірылічную аснову.
Дыялекты
[правіць | правіць зыходнік]Людзікоўская мова падзяляецца на 3 гаворкі: кандапожскую, міхайлаўскую і пражынскую.
Грамадскае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Паводле закона рэспублікі Карэлія аб дзяржаўнай падтрымцы карэльскай, вепскай і фінскай моў карэльскія мовы маюць магчымасць на атрыманне дапамогі з боку дзяржавы, а таксама могуць ужывацца ў дзяржаўных, навучальных установах і сродках масавай інфармацыі, гарантуецца права на атрыманне адукацыі на карэльскіх мовах. Але нягледзячы на гэта, ніводная з карэльскіх моў не мае статусу дзяржаўнай у рэспубліцы Карэлія[2].
На людзікоўскай мове выходзіць газета «Lyydilaine» («Людзікі»).
Зноскі
- ↑ UNESCO Atlas of the World's Languages in Danger — Арганізацыя ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры. Праверана 24 чэрвеня 2018.
- ↑ гл. п. 1 артыкулу 11 Канстытуцыі рэспублікі Карэлія
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Sanakirju-Словарь-Sanakirja (руск.), (фін.) — карэльска-руска-фінскі слоўнік
- Портал «Финно-угорские библиотеки России». Электронная коллекция изданий на карельском языке (руск.)
