Людміла Іванаўна Златава
| Людміла Іванаўна Златава | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 22 лістапада 1937 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 2023 |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | оперная спявачка |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Людміла Іванаўна Златава (22 лістапада 1937, Чыта — 2023[1]) — беларуская спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1980)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння Маскоўскай кансерваторыі ў 1962 годзе, у 1962—1991[3] гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1991—1993 гадах — дырэктар опернай трупы тэатра[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Свабодна валодае лёгкім, рухомым голасам, арганічна ўжываецца ў характары сваіх гераінь[2].
Выканала ролі Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага)[5], Ірыны, Маці («Калючая ружа» і «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Ганначкі («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава). Сярод партый класічнага рэпертуара: Марфа, Шамаханская царыца («Царская нявеста» і «Залаты пеўнік» М. Рымскага-Корсакава), Цэрліна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Разіна («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Нарына («Дон Паскуале» Г. Даніцэці), Джыльда, Віялета («Рыгалета» і «Травіята» Д. Вердзі), Мімі і Мюзета («Багема» Д. Пучыні), Маргарыта («Фаўст» Ш. Гуно), Мікаэла, Лейла («Кармэн» і «Шукальнікі жэмчугу» Ж. Бізэ)[2].
Выступала ў канцэртах. Гастралявала ў ВНР, ГДР, ПНР, ЧССР, у Францыі і Егіпце[2].
Зноскі
- ↑ На 86-м году жизни скончалась народная артистка Беларуси Людмила Златова (руск.). СБ. Беларусь сегодня (18 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 мая 2023. Праверана 27 кастрычніка 2024.
- ↑ а б в г Златова Людмила Ивановна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 246. — 737 с.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Златава Людміла Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- ↑ Златова Л. И.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Златава Людміла Іванаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 335. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Златава Людміла Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 72. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Златова Людмила Ивановна // Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Златава Людміла Іванаўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Людмила Златова // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
- Нарадзіліся 22 лістапада
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Чыце
- Памерлі ў 2023 годзе
- Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі СССР
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Оперныя спевакі і спявачкі СССР
- Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі
- Сапрана