Лін Макуат
Лін Макуат | |
---|---|
англ.: Lynne Elizabeth Maquat | |
Дата нараджэння | 1952 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта, біяхімік, біёлаг |
Навуковая сфера | біяхімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
прэмія Вольфа па медыцыне (2021) Wiley Prize[d] (2018) William C. Rose Award[d] (2014) Gruber Prize in Genetics[d] (2023) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лін Э. Макуат (англ.: Lynne Elizabeth Maquat; нар. 1952) — амерыканскі біяхімік і малекулярны біёлаг, даследчыца РНК. Доктар філасофіі (1979). Прафесар Рочэстэрскага ўніверсітэта і дырэктар-заснавальнік яго Цэнтра біялогіі РНК, член Нацыянальнай акадэміі навук (2011) і Медыцынскай акадэміі (2017) ЗША.
Скончыла Канектыкуцкі ўніверсітэт (бакалаўр біялогіі, 1974). Ступень доктара філасофіі па біяхіміі атрымала ў 1979 годзе ў Вісконсінскім універсітэце ў Мадысане.
Паступіла ў медыцынскі цэнтр Рочэстэрскага ўніверсітэта пасля 18 гадоў, праведзеных у Roswell Park Cancer Institute, таксама выкладае ў Wilmot Cancer Institute названага цэнтра.
Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі (абедзвюх — з 2006). Сябра RNA Society з яго заснавання ў 1993 годзе і яго прэзідэнт у 2006—2007 гадах.
Аўтар больш за 150 работ, у тым ліку аглядаў, рэцэнзаваных публікацый.
Зноскі
- ↑ а б в г https://www.urmc.rochester.edu/people/23074170-lynne-elizabeth-maquat
- ↑ http://www.nasonline.org/member-directory/members/20022342.html Праверана 22 сакавіка 2018.
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
- Выпускнікі Універсітэта Канектыкута
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Жанчыны-вучоныя
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Біяхімікі ЗША
- Малекулярныя біёлагі