Ён ван Руд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ён ван Руд
Дата нараджэння 7 красавіка 1926(1926-04-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 2017(2017-07-21)[2] (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, біёлаг, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён ван Руд (нідэрл.: Johannes Joseph «Jon» van Rood; 7 красавіка 1926, Схевенінген, Нідэрланды — 21 ліпеня 2017, Леўвардэн, Нідэрланды) — галандскі вучоны-медык, імунолаг. Доктар медыцыны, член Каралеўскай акадэміі навук і мастацтваў Нідэрландаў (1978) і замежны член НАН ЗША (1993). Лаўрэат прэміі Вольфа (1978).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1944 годзе паступіў у Лейдэнскі ўніверсітэт, скончыў вучобу ў 1950 годзе. Доктарскую працу «Leukocyte Grouping, A Method and Its Application» падаў там жа ў 1962 годзе. Арганізатар важнага 2-га International Histocompatibility Workshop у Лейдэне ў 1965 годзе. Заснавальнік Eurotransplant (1967). З 1966 года да адстаўкі з пасады загадчыка кафедры ў 1991 годзе выкладчык факультэта медыцыны альма-матар. Пад яго кіраўніцтвам было падрыхтавана больш за 60 дысертацый (PhD).

Прэзідэнт-заснавальнік European Federation for Immunogenetics у 1985 годзе. Ганаровы член Брытанскага таварыства імуналогіі.

Аўтар больш за 500 навуковых артыкулаў.

Зноскі

  1. а б в г Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  2. а б Johannes Joseph ('Jon') van Rood // Munk's Roll