Эдвард Льюіс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Эдвард Льюіс
англ.: Edward B. Lewis
Дата нараджэння

20 мая 1918(1918-05-20)[1][2]

Месца нараджэння

Уілкс-Барэ, Luzerne County[d], Пенсільванія, ЗША

Дата смерці

21 ліпеня 2004(2004-07-21)[1][2] (86 гадоў)

Месца смерці

Пасадэна, акруга Лос-Анджэлес[d], Каліфорнія, ЗША

Грамадзянства

Flag of the United States.svg ЗША

Род дзейнасці

біёлаг, генетык, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

генетыка

Месца працы

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут

Альма-матар

Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут
Мінесоцкі ўніверсітэт[d]

Навуковы кіраўнік

Альфрэд Сцёртэвант

Узнагароды і прэміі

Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1995)

Эдвард Льюіс (англ.: Edward B. Lewis, 20 мая 1918, г. Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, ЗША21 ліпеня 2004, Пасадэна, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Льюіс нарадзіўся ў горадзе Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям'і Лауры (народжанай Хістэд) і Эдварда Б. Льюіса. У 1939 годзе ў г. Мінеапаліс скончыў Мінесоцкі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біялагічнай статыстыкі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці метэаролага ў ВПС ЗША. З 1947 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). З 1948 года ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце (прафесар біялогіі з 1956 года).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні (на дразафіле) генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.

Доктар філасофіі (1942).

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Edward B. Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Edward B. Lewis // SNAC Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]