Роберт Вайнберг
Роберт Вайнберг | |
---|---|
англ.: Robert Allan Weinberg | |
Дата нараджэння | 11 лістапада 1942[1] (80 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, малекулярны біёлаг, біяхімік, выкладчык універсітэта, анколаг, хімік |
Навуковая сфера | анкалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Julian Downward[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Роберт Вайнберг (англ.: Robert Allan Weinberg; нар. 11 лістапада 1942, Пітсбург, Пенсільванія) — амерыканскі вучоны і прадпрымальнік, займаўся паходжаннем рака чалавека на малекулярным узроўні. Працы ў асноўным прысвечаны малекулярнай біялогіі, анкалогіі і генетыцы. Удастоіўся найпрэстыжных прэмій.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1985) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2000), замежны член Шведскай каралеўскай акадэміі навук, Французскай акадэміі навук (2009). Атрымаў вядомасць як даследчык анкагену Ras, ген-супрэсара пухлін бялку рэтынабластомы.
У 1964 годзе атрымаў ступень бакалаўра, у 1969 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце і з 1972 года быў у ім прафесарам, займаючыся даследаваннямі раку, з 1982 года член яго Whitehead Institute. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1989).
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #132123517 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
- Нарадзіліся 11 лістапада
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Пітсбургу
- Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
- Дактары філасофіі
- Выпускнікі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
- Лаўрэаты прэміі Харві
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Генетыкі ЗША
- Біёлагі ЗША
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Японіі
- Анколагі