Перайсці да зместу

Генры Хэрс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генры Хэрс
Дата нараджэння 23 ліпеня 1923(1923-07-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 снежня 2008(2008-12-14) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, хімік, фізіёлаг, урач
Член у
Узнагароды

Генры Хэрс (фр.: Henri-Géry Hers; 23 ліпеня 1923, Намюр, Бельгія — 14 снежня 2008, Аціньі-Лувен-ла-Нёў, Бельгія) — бельгійскі фізіёлаг і біяхімік, прафесар Лувенскага каталіцкага ўніверсітэта.

У гонар бельгійскага біяхіміка названы хвароба (глікагеноз VI тыпу) і сіндром (панкрэатычная інсулінама).

Быў адзначаны за сваю працу, накіраваную на вывучэнне вугляводнага абмену і генетычных захворванняў, выкліканых яго парушэннем. Напрыклад, хвароба назапашвання глікагену VI тыпу, звязаная з дэфіцытам пячоначнай фасфарылазы, які выклікае павелічэнне печані і развіццё прыступаў гіпаглікеміі.

У 1966 годзе — лаўрэат прэміі Франкі — прэстыжнай бельгійскай прэміі, якая прысуджаецца з 1933 года штогод Фондам Франкі маладому (не старэйшаму за 50 гадоў) бельгійскаму навукоўцу або выкладчыку; у 1975 годзе — лаўрэат міжнароднай прэміі Гайрднера — штогадовай навуковай прэміі, якая ўручаецца Фондам «Gairdner Foundation» (Канада) за выдатныя дасягненні ў галіне медыцынскіх навук; у 1988 годзе — лаўрэат прэміі Вольфа па медыцыне.

Зноскі

  1. Henri Hers // (unspecified title)
  2. https://www.ae-info.org/ae/User/Hers_Henri-Géry